Читать «Палёт у мінулае» онлайн

А Александровіч

Annotation

Андрэй АЛЕКСАНДРОВІЧ

ПАЛЁТ У МІНУЛАЕ

Ад Каліноўскага да нашых дзён

Пытаньне аб неабходнасьці ведаць свой край у нашы дні чырвоным пылаючым макам расьцьвітала ў грудзёх моладзі. Сёньня спакойна можна стаяць ля машыны, слухаць яе бязьменна-рытмічную песьню, можна спа­койна кіраваць рухавіком дынамо.

А трэба, яшчэ і як трэба, каб нашу маладую Беларусь спавівала гэта бязьменна-рытмічная песьня, песьня халоднай сталі, машыны.

Шырокім размахам павінна плыць гэтая песьня, цаглінка за цаглінкаю ў фундамант моцнай будыніны— новага жыцьця Беларусі.

Беларусь будуецца!

Кожны будаўнік, кіруючы машынай або плячыстымі, заўсёды вясёлымі палямі, павінён ведацъ свой край.

І гэты наказ жыцьця кожны знаў, кожны стараўся нырнуць у глыб, пазнаёміцца з мінулым, уласнымі вачыма глынуць мінулыя дні Беларусі.

"ТРОЙКА"

Паўлюк, Язэп і Даніла — бойкія, рухавыя хлопцы, — бывае задумаюць ня дрэнную справу.

Ім трэба было толькі паламаць галаву, папрацаваць, як атрымлівалі вынікі, якіх і самі не чакалі.

Зьявіцца, бывала, думка, пачнуць разьвіваць, як на яе усплывае другая, больш карысная і цікавая. Гэта хлапцоў радбадзёрвала, мацней сьціскала рукамі працы. А працаваць ім — ня новая рэч.

Да гэтага хлопцы рабочыя, хлопцы, якія не прамінулі ніводзін крок жыцьця.

Працуючы разам на заводзе, іх цікавіла і яны даведваліся, як пабудована машына, што раней замяняла яе, якую яна дае выгаду.

Ня новая штука хлапцом стала і наладзіць машыну, калі яна сапсуецца...

Паўлюк, Язэп і Даніла жылі дружна, і гэта рабочыя заўважылі. А так, як на заводзе кожны рабочы атрымліваў ад сваіх таварышоў новае імя, дык Паўлюк, Язэп і Даніла атрымалі адно на ўсіх —„тройка".

І за гэта хлопцы не абражаліся... Надыходзіла сьвята рабочых — дзень Першага Мая.

На заводзе гэтае сьвята павінна было прайсьці з вялікай урачыстасьцю, бо дзень Першага Мая — асаблівае сьвята гэтага заводу.

Рабочыя парашылі наладзіць выстаўку і ў сьвя­та запрасіць да сябе ў госьці рабочых суседняй фабрыкі.

Праца па падрыхтоўцы пачалася.

Адны рабочыя ўзялі на сябе зрабіць модэль агульнага выгляду заводу, другія — модэль той ці іншай машыны, а „тройка“, Паўлюк Язэп і Даніла, прарашылі зрабіць самалёт.

— Хаця-ж для ўтрыманьня стылю выстаўкі патрэбна было-б толькі даваць модэлі ці плякаты з жыцьця заводу, —думалі хлопцы, — але ўсё роўна. Няхай ведаюць, што і рабочыя цікавяцца тэхнікай.

І хлопцы за працаю...

Кожны дзень, прышоўшы з заводу, у іх закіпала ра­бота.

— Зрабіць самалёт нам трэба так, каб яго можна бы і прадэмонстрыраваць, а дзеля гэтага больш увагі за працай, —заўважыў Паўлюк.

— Бязумоўна, мы павінны нашу працу самі дасягнуць.

— Самадасягненьне — найлепшая рэч!

Праца сунулася.

І так штодзень...

ПЕРШАГА МАЯ

Увесь горад абліты вясновай рэволюцыйнай радасьцю.

Рабочыя сустракаюцца ля заводу, вітаюць адзін аднаго з сваім рабочым першамайскім сьвятам...

Цешыцца іх вока, гледзячы, як на грудзёх камяніцы рдзеюць чырвоныя сьцягі, як з заводаў, з фабрык, з балконаў, убраных маладымі ёлкамі, пераплёўшы з чырвонымі стужкамі, красуецца портрэт іх дарагога правадыра Леніна.