Читать «Звон ― не малітва» онлайн - страница 16
Уладзімір Бутрамееў
Дружыннік. Віншую, княжыч, з выдатнай шкурай. А я — па цябе.
Iзяслаў. Можаш забраць сабе гэту шкуру, калі з добрай весткай да нас.
Дружыннік. Гэта стане вядома табе ў Кіеве. Але ж я ўжо сказаў княгіні, што благіх вестак не развожу па зямлі. Вялікі князь звычайна пасылае мяне з добрымі весткамі. А за мядзведжую шкуру — дзякуй.
Ізяслаў (
Рагнеда. Калі ласка, ганец.
(
Дружыннік. Даруй мне, княгіня, але сказана прывезці аднаго княжыча.
Рагнеда. А новую жонку князеву, Ганну, давялося бачыць?
Дружыннік. Так.
Рагнеда. Ну і што? Як яна?
Дружыннік. Візантыйская царыца.
Рагнеда. Гэта я ведаю, што яна — сястра грэчаскіх цароў.
Дружыннік. Ну, а ў астатнім — яна жонка вялікага князя, княгіня.
Рагнеда (
Дружыннік. Ноч. Можа, яшчэ паснедаю, калі княгіня дазволіць. Княжыч павінен быць таксама гатовы к дарозе ўранні.
Рагнеда. Калі госцю ў нас не падабаецца...
Дружыннік. Задужа ўдзячны, княгіня, за гасціннасць, за ласку, але сказана не бавіцца. Ды і княжычу, бачу, ужо няймецца, засядзеўся тут у вас. Так, княжыч?
Ізяслаў. Я... даўно мару прамчацца на кані да Кіева.
Рагнеда. Ты не слухай яго, дружыннік, ён яшчэ малы. Таму надумала я: ехаць вам у Кіеў не ў сёдлах, а ў ладдзі.
Ізяслаў. Мама!..
Рагнеда. Да Кіева далёка, і ты не вынесеш коннай дарогі. Адна справа, сын, гойсаць тут на Буланчыку, па лясах ды палях вакол замка, зусім іншая — прамчаць у сядле да Кіева. Ды і... навошта гэтак спяшацца? Хіба табе з маці дрэнна ў Ізяславе? Гэта ж твой горад!
Iзяслаў. Мама, я даўно не бачыў Кіева.
Рагнеда. А што там бачыць? (
Дружыннік. Слухаю, княгіня.
Ізяслаў (
Рагнеда. Хлопчык мой! Іншы раз лепей не паспяшыць, чым раней апынуцца. Думаеш, бацька змяніў нялюбасць да цябе? Думаеш, ён забыў, як ты стаў яму на дарозе, калі варагі ішлі забіваць мяне?
Дружыннік. Княгіня, хто старое згадае, таму вока вон.
Рагнеда. З-за шчаслівай сынавай долі я не ўспамінала б пра старое. Але...
Дружыннік. Я не чорны веснік, княгіня. Я...
Рагнеда. Матчына сэрца заўсёды ў трывозе па дзецях. Ізяслаў вунь на паляванне паехаў, а я вачэй скрозь ноч не заплюшчвала. Ну ды ладна, чаму быць, таго не мінаваць. А паедзеце вы ў Кіеў усё ж па вадзе. Так мне спакайней будзе. Прынамсі, да Турава па вадзе. Спярша адсюль вось, ад замка нашага, па Свіслачы, пасля па Бярозе, а тады ўжо ў Дняпро... Ну, а з Турава можна і на кані да Кіева даскакаць. Значыць, заўтра?
Дружыннік. Так, княгіня.
Рагнеда. Ну, а цяпер, дружыннік, раскажы нам, дзе давялося табе пабыць, што дзе бачыў? Ты ўжо ў новай веры?