Читать «Звон ― не малітва» онлайн - страница 18
Уладзімір Бутрамееў
Рагнеда. Значыць, князь і сына кліча ў Кіеў, каб хрысціць?
Дружыннік. Няйначай.
Рагнеда. Аднаго чалавека прымусіць прыняць такую веру; ну, гэта... гэта яшчэ не бяда. А вось цэлы народ, які жыў на сваёй зямлі са сваімі багамі? Гэта нам, князям, толькі здаецца, што народ падобны на статак. I ўвогуле святары новых рэлігій дарэмна ганяць нас, язычнікаў, маўляў, і такія мы і гэтакія... Быццам толькі і робяць, што гібеюць у дзікунстве. А нашы карагоды, нашы язычаскія святы, напрыклад, Купалле... Хто яго забудзе? Не, дружыннік, народ гэтага ніколі не забудзе! У вас, у варагаў нябось ёсць свае багі?
Дружыннік. Так, княгіня.
Рагнеда. У кожнага народа сваё, а тут з Царгорада прысылаюць нам праз мора сваё жаданне. Не думаю, што князю Уладзіміру лёгка будзе давацца хрышчэнне рускай зямлі... Але добра, позна ўжо, заўтра вам у дарогу. Дабранач. (
Iзяслаў. Ага, мама.
Дружыннік. Ну што, княжыч? Смачна мы закусілі мясам тваёй мядзведзіцы. Дык рушым заўтра?
Ізяслаў. Рушым, рушым! (
Апанасій (
Анея. Хоць бы якое вогнішча!..
Апанасій. Вогнішчы, отрак, раскладваюць жабракі. За дзень навыпрошваюць кавалкаў, а тады на вогнішчы пякуць яечню ці сала смажаць. Мы ж з табой, бачыш, нічога не выхадзілі. А тое, што мелі з ласкі княгіні, згубілі, ломячыся сюды праз лес ды балоты.
Анея. Без вогнішча страшна.
Апанасій. Чаго нам баяцца? З намі, отрак, Бог наш.
Анея. Але трэба было дайсці хоць да якога-небудзь жытла.
Апанасій. Да яго яшчэ не адзін дзень тупаць. Я гэту дарогу ведаю. Ёсць тут, праўда, адно паганскае паселішча, на Нямізе. Але туды нам нельга.
Анея. Чаму?
Апанасій. Бо яно пакуль блізка ад тваіх багоў.
Анея. Бацька кажа, што гэта не нашы багі.
Апанасій. Гэта ён цяпер так гаворыць, а дасюль нябось маўчаў, а ты хадзіла ў свяшчэнны лес.
Анея. Думаеш, пагоня будзе за намі?
Апанасій (
Анея. Спі, дзядзечка, спі. Я пагляджу.
Апанасій. А то хадзі да мяне. Грэх — замолім.
Анея. Баюся, дзядзечка.
Апанасій. Ты ужо, мусіць, не дзеўка?
Анея. Не, дзядзечка, дзеўка.
Апанасій. Нездарма твае багі захацелі мець цябе за ахвяру. Чыстая, цнатлівая. Гэты ваш вядун Холад... ой-я-ёй!
Анея. Не ведаю, дзядзечка.
Апанасій. Годзе, спі, цётачка, калі мяне не хочаш. Але гэтае тваё нежаданне, дасць Бог, нядоўга будзе працягвацца. Я гвалтаваць не прывык.