Читать «Звон ― не малітва» онлайн - страница 150
Уладзімір Бутрамееў
Паўлінка. Ясечка! Міленькі мой, што ты робіш? (
Яська (
Паўлінка. Хто падмануў? Якія дзверы? (
Яська. Тут, у сцяне, былі дзверы. (
Паўлінка. Не было тут ніколі дзвярэй.
Яська. Намаляваныя крэйдай.
Паўлінка. Дзеці гулялі — намалявалі. А потым дождж змыў. Не бяры да галавы. Ты сёння шмат працаваў, стаміўся, есці, напэўна, хочаш. Я прыгатавала смачную вячэру. Сяджу, чакаю, а цябе ўсё няма і няма. Пайду, думаю, пагляджу, дзе мой Яська падзеўся. (
Яська (
Заслона
Заўвагі
1
Крэмль у Кракаве, дзе жылі дынастыі польскіх каралёў.
2
У 1515 годзе адзін з прадстаўнікоў роду Радзівілаў Мікалай Мікалаевіч атрымаў тытул князя Рымскай імперыі. У 1518 годзе гэты тытул быў пацверджаны ў Вялікім княстве Літоўскім, а ў 1547-м пашыраны на ўвесь род загадам Жыгімонта Аўгуста.
3
Віленскі шляхціц, які пасылаўся Жыгімонтам Аўгустам у сталіцы заходніх дзяржаў, каб той вёў перамовы наконт шлюбу.
4
Дачка прускага князя Альбрэхта.
5
Каханак.
6
Замак Гаштольда Станіслава, першага мужа Барбары, які памёр у 1542 годзе.
7
Эльжбета Аўстрыйская, першая жонка Жыгімонта Аўгуста, памерла ў 1545 годзе.
8
Вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім. У Раду ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы.
9
У Польшчы быў закон, які забараняў каралю браць шлюб без згоды на тое кароннай Рады. Жыгімонт Аўгуст у дадзеным выпадку парушыў гэты закон.
10
У канцы 1548 года праходзіў Сейм у Петрыкаве, на якім абмяркоўвалася справа каралеўскага шлюбу з Барбарай Радзівіл. Удзельнікі Сейма патрабавалі, каб шлюб быў скасаваны, але Жыгімонт Аўгуст адмовіўся. Тады ўвесь Сейм укленчыў перад ім, толькі ж і гэта не падзейнічала. Жыгімонт Аўгуст стаяў на сваім, у выніку чаго, нягледзячы на моцную апазіцыю, шлюб быў прызнаны законным.
11
Фердынанд Габсбург, імператар рымска-нямецкі, бацька Эльжбеты Аўстрыйскай.
12
Сярод паданняў Нясвіжа ёсць адно, у якім расказваецца пра Чорную даму. У XVI стагоддзі Нясвіж належаў Радзівілу Мікалаю Чорнаму. Пасля смерці Барбары там і пачала зрэдку з’яўляцца Чорная дама — душа Барбары, апранутая ў чорнае адзенне ў знак жалобы па сваім каханні. А калі памёр і Жыгімонт II Аўгуст, Чорная дама пасялілася ў Нясвіжскім замку назаўсёды.