Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 37
Янка Купала
МІКІТА (
ДАМА. А далей?
МІКІТА. А далей таксама хацелі тое-сёе, меджду протчым, знімаць, але пачалі падыходзіць людзі, дык падзякавалі і пайшлі.
ДАМА. Ах, якія ж усё-такі яны джэнтльмэны! Нават падзякавалі.
СПРАЎНІК. О, так, так! Пазнаць адразу пана па халявах.
ГАНУЛЯ. А грошы не адабралі?
МІКІТА. Меджду протчым, мамаша, не адабралі: бачыце, пакупкі прынёс. Гляньце!
ГАНУЛЯ (
МІКІТА. Але, меджду протчым, мамаша, — гарэлка. Бо гэта будзе самая цяпер даходная стацця. Новая ўлада гарэлку забараняе, а што забаронена, тое смачна і дорага каштуе.
ГАНУЛЯ (
МІКІТА. Гэта таксама даходная стацця, прытым яны мне нічога не каштуюць: па дарозе адзін мой знаёмы пёрся з імі недзе ў чыстае поле і са страху сунуў іх мне, меджду протчым, дарма.
ГАНУЛЯ. Гарэлка... пісталеты... зусім не сэзонны тавар у гэты час.
МІКІТА. Меджду протчым, мамаша, пакіньце гэту справу на маю галаву, глядзеце вось лепей, ці не снуе хто няпэўны каля вакон. (
ГАНУЛЯ (
МІКІТА (
ГАНУЛЯ. Чагосьці прэцца сюды мамзэль Наста.
МІКІТА. Так бы адразу, меджду протчым, і сказалі, а то толькі пужаеце...
Убягае, засопшыся, НАСТА.
З'ява VI
Гануля, Мікіта, Дама, Спраўнік, Наста.
НАСТА (
МІКІТА. Што вы кажаце, мамзэль Наста: трэсці?
ГАНУЛЯ. Во няшчасце на нашу хату.
МІКІТА І ГАНУЛЯ (
НАСТА. Вывешвайце хутчэй праз вакно чырвоны сцяг. У падобных несамавітых сытуацыях такое вывешванне часам памагае. Хутчэй вывешвайце! А я пабягу. Мушу яшчэ дапасці там-сям — у пэўныя крыніцы. (
Мікіта чапляе чырвоную хустачку на канец парасона і вывешвае праз ваконную фортачку.
З'ява VII
Гануля, Мікіта, Дама, Спраўнік.
ГАНУЛЯ (
МІКІТА. Меджду протчым, мамаша, не круцецеся без толку па хаце, а лепей глядзеце ў вакно, ці не йдуць ужо.
ГАНУЛЯ (
МІКІТА (
ГАНУЛЯ. Ідуць, ідуць! Не! Міма прайшлі.
МІКІТА. Папрабуйце праз другое вакно, меджду протчым, мамаша.