Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 35
Янка Купала
ЯНКА. Значыцца, вы цвёрда пастанавілі дабівацца сабе гэтай новай кар'еры? Баюся я толькі, каб вы не выйшлі на ёй, як залетась на аратарстве; прытым ваша поўнае дагэтуль ігнараванне гэтай справы й несвядомасць...
МІКІТА (
ЯНКА. Цікава, цікава! Гэта для мяне неспадзеўка.
МІКІТА. Дык вось, паслухайце, меджду протчым:
Беларусь, мая старонка,
Куток цемнаты,
Жыве Шыла, Грыб, Мамонька, —
Будзеш жыць і ты, —
меджду протчым.
ЯНКА. На такім знаёмстве з нашай літаратурай далёка, пане рэгістратар, не заедзеце.
МІКІТА. Вось я й надумаўся звярнуцца, меджду протчым, з просьбай да вас, каб вы мне ў гэтым памаглі. Прасіў я свайго профэсара Спічыні, але ён адказаўся. Кажа, што ён толькі спэц адбеларушчваць, а да абеларушчывання яго яшчэ змалку адвярнула.
ЯНКА. Вам простая дарога цяпер: запісацца на курсы беларусазнаўства.
МІКІТА. Паміж намі кажучы, меджду протчым, я дзеля такого здарэння з пару дзён хадзіў на такія курсы, але нічога ў галаву не палезла. Асабліва надта трудная для майго рускага ўразумення ваша граматыка — гэтыя націскі, націскі...
ЯНКА. А так, пане рэгістратар, — у нашай граматыцы без націскаў ані з месца. Але ўсё-такі вам прыйдзецца вярнуцца на гэныя курсы, бо я вам нічога не памагу — сягоння яшчэ выязджаю з Аленкай з Менску. Мабыць, і не скора пабачымся.
МІКІТА. Шкада, вельмі шкада, а я думаў, меджду протчым...
ЯНКА. Ды тут нечага й думаць. Не ўдасца вам гэта асэсарства, дадуць вам совбурства, а штосьці ды будзеце мець, бо ці ж вам не ўсё роўна?
МІКІТА. Усё роўна, меджду протчым, і не ўсё роўна. Беларускае асэсарства, апрача ўсякіх іншых плюсаў, мае ў сабе яшчэ адзін вельмі ласы плюсік — гэта тое, што і па-беларуску, як я пераканаўся, можна праводзіць у тутэйшую сярмяжную шацію вялікія руска-ісціныя прынцыпы а ядынасці, непадзельнасці і самадзяржаўнасці Расійскай, меджду протчым, імпэрыі.
ЯНКА. О, гэта ўжо правакатарскімі прынцыпамі запахла ад вас! Але сцеражэцеся, пане рэгістратар. Ідзе народ, беларускі сярмяжны народ ідзе, а ён вашаму руска-ісцінаму рэгістратарству саб'е рогі.
МІКІТА. Я асцярожны, надта асцярожны, і за мяне, сябра беларус, не турбуйцеся. (
ГАНУЛЯ (
Мікіта (
З'ява III
Гануля, Янка, Аленка.
ГАНУЛЯ. Ох, неспакойная натура ён у мяне! Кажа — не ўпутаюся, а ўчора ў такую кашу ўлез, ажно сорам казаць.
АЛЕНКА. А што такое?
ГАНУЛЯ. Ды як жа! Пайшоў паглядзець на Захараўскую вуліцу, як там паны турбуюць жыдоўскія крамы й спальні. Вось адзін пан,— яго, здаецца, начальнік,— урэпіўся за Мікітку і загадаў яму цягаць чужыя рэчы ў свой панскі пакой у нейкай гасцініцы, дык бедны Мікітка як не падарваўся, цягаючы футры ды спадніцы. Добра ж, калі хто са знаёмых не бачыў, а йначай пойдзе чутка, што і мой сын у грабежнікі ўпісаўся — а яшчэ чыноўнік, скажуць!