Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 36
Янка Купала
ЯНКА. Ці ж ён і цяпер быў чыноўнікам?
ГАНУЛЯ. А так! Служыў у камісарыяце паліцыі нейкім там разношчыкам; нейкія «пшэпусткі» іхнія ды іншыя дакумэнты разносіў.
ЯНКА. Не высокае было яго чыноўніцтва, як гэтак.
ГАНУЛЯ. Ды яно ж праўда! А ўсё віна ў тым, што мой Мікітка вучыўся, але, мабыць, не давучыўся, і выйшла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Рэгістратар! А што цяперашнім часам рэгістратар? Адно глупства!
ЯНКА. Так! Ваш рэгістратар быў вялікае нішто і застаўся вялікім нічым. Але выбачайце, цётачка! Пара нам і дамоў. Бывайце здаровы і шчаслівы!
ГАНУЛЯ (
АЛЕНКА. Як вам, цётачка, будзе надта маркотна, прыязджайце да нас на вёску, там сонца весялей свеціць, і людзі там лепшыя.
ГАНУЛЯ. Добра, дзеткі, прыеду да вас на вяселле.
ЯНКА І АЛЕНКА выходзяць і спатыкаюць на парозе ў напаўбасяцкім абарваным адзенні ДАМУ І СПРАЎНІКА, з якімі раскланьваюцца.
З'ява IV
Гануля, Дама, Спраўнік.
ДАМА (
СПРАЎНІК. Да чаго дажыліся?!
ГАНУЛЯ. Так! Не важна, паночкі, як бачу, дажыліся: зусім скромна выглядаеце ў гэтым бядацкім адзенні.
ДАМА І СПРАЎНІК. Занадта скромна!
ГАНУЛЯ. Што ж гэта вам так прыйшлося абяднець?
ДАМА. Ды не абяднець, мадам! Гэта мы так сабе... з прычыны перамены політычнай сытуацыі.
СПРАЎНІК. Усё былое вялічча прыйшлося загнаць у казіны рог і дапасоўвацца да новага часу і новых людзей.
ГАНУЛЯ. А я думала... што ж гэта я думала? Ага, што вы паехалі з тымі, як і з немцамі.
СПРАЎНІК. Пшэпустак усім не хапіла.
ДАМА. А я мела пшэпустку, але на адвітальным рауце неяк згубіла.
ГАНУЛЯ. I прыйшлося вам застацца!
ДАМА І СПРАЎНІК. Прыйшлося застацца.
ГАНУЛЯ. Бедныя ж вы! Мой Мікіта таксама застаўся. А той пан, што быў з вамі, — паехаў?
СПРАЎНІК. Яму хапіла пшэпусткі.
ДАМА. Ён не згубіў яе.
ГАНУЛЯ. Паехаў, а вас пакінуў — не па-кампанейску ён зрабіў.
СПРАЎНІК. Але я надта не бядую. Кажуць, сам Брусілаў ідзе побач з нашымі новымі гаспадарамі, дык не павінен жа ён папусціць у крыўду такіх вэтэранаў старой гвардыі, як я.
ДАМА. А я маю ўсе даныя на дармовую соцыяльную апеку. Апрача таго, бацюшка, які з намі ў вас гасціў, абяцаў, калі што якое мяне прыцісне, дык зробіць протэкцыю ў Прэображэнскі жаночы манастыр.
ГАНУЛЯ. Значыцца, бацюшка таксама не выехаў?
ДАМА. Не, не выехаў.
СПРАЎНІК. Толькі што пайшоў адбіраць у беларусаў ключы ад Юбілейнага дому.
ГАНУЛЯ. I чаго бацюшка палез у гэтую палітыку? Пільнаваў бы лепей ключоў ад архірэйскага дому.
Уваходзіць МІКІТА — босы і без курткі, у руках кошык з пляшкамі і два рэвальверы.
З'ява V
Гануля, Дама, Спраўнік, Мікіта.
ГАНУЛЯ. А мой жа ты сыночак! Хто ж цябе гэта абалваніў?
ДАМА (