Читать «Тутэйшыя» онлайн - страница 38
Янка Купала
ГАНУЛЯ (
МІКІТА. Можа, йзноў міма, меджду протчым.
ГАНУЛЯ. Не, здаецца. Пачакай. (
МІКІТА. Вось неспадзяваная неспадзеўка! Оей! Оей! Меджду протчым, мамаша, не ламеце рук, а бярэцеся хутчэй за работу. Адварачывайце назад абразы, а я пакупкі буду парадкаваць.
Гануля адварачвае абразы. Мікіта хапае то за кошык, то за рэвальверы, не ведаючы, што куды падзець. Стук у дзверы.
Оей! Оей! Ужо ломяцца. Меджду протчым, мадам-сіньёра і вашародзіе, сядзеце або стойце спакойна: вы мае госці і вам волас з галавы не спадзе.
Мацнейшы стук у дзверы.
Оей! Оей! Куды тут што падзець? (
Гануля выбягае і пасля па аднаму зносіць партфелі. Мікіта хапае ў Дамы рэвальверы ў абедзве рукі за рулькі, секунду-другую бегае па хаце, пасля меціцца бегчы з настаўленымі рэвальверамі ў дзверы, але ўваходзяць і спатыкаюцца з ім на парозе: НАЧАЛЬНІК ПАТРУЛЯ, ДВУХ ПАТРУЛЬНЫХ, ГРАМАДЗЯНІН, у якога выразана кусок барады, і СПІЧЫНІ.
З'ява VIII
Тыя ж, Начальнік патруля, Двух патрульных, Грамадзянін, Спічыні.
НАЧАЛЬНІК ПАТРУЛЯ (спаткаўшы на парозе Мікіту з выстаўленымі рэвальверамі). Стаць! Ні з месца! Рукі ўверх!
Мікіта, адступіўшы колькі крокаў назад, выцягвае ўверх рукі.
Гэта што ў вас у руках?
МІКІТА (
НАЧАЛЬНІК ПАТРУЛЯ. Качарэжкі! Ну, палажэце іх на стол. (
МІКІТА (
НАЧАЛЬНІК. Помніце, як летась вялі мяне ў палон, а я ад вас спрытна ўцёк.
МІКІТА. А як жа, помню, меджду протчым, помню! Хто ад каго не ўцякае? I вы, ваша таварыскае родзіе, уцяклі, меджду протчым.
НАЧАЛЬНІК. Ваша фамілія?
МІКІТА. Колежскі рэгістратар Нікіці Зносілов, меджду протчым.
НАЧАЛЬНІК. Скажэце мне: вы ўчора грабілі кватэру грамадзяніна Боршчыка на Архірэйскім завулку?
МІКІТА. Нічога падобнага, мусье таварыш. Я не грабіў, — мяне, меджду протчым, грабілі — фрэнчык формельны, боты жоўценькія знялі...
НАЧАЛЬНІК. Не загаварывайце зубоў, а кажэце праўду.
МІКІТА. Праўду кажу, ваша чырвонасць, — даліпан, я не грабіў, меджду протчым.
СПІЧЫНІ. Пазвольце вам, гражданін рэгістратар, не паверыць: я сам, стоячы на скверы, каля вадакачкі, бачыў, як вы з іншымі цягалі рухомую маемасць з кватэры таварыша Боршчыка.
МІКІТА. Э! так бы і сказалі, гэр Спічыні, што я цягаў. Але я не грабіў. Усяго таго было, што я па загаду свайго, меджду протчым, начальніка насіў гэтыя рэчы яму ў гасцініцу «Парыж».