Читать «Так і жывём, брат» онлайн - страница 192

Васіль Ткачоў

– Што ж будзе, га? — глыбока ўздыхнуў Сцяпан.

– Не ведаем мы. Але паколкі ты адзін у нас сусед, то мы i павінны думаць пра цябе.

– Не пакінем у бядзе, як таго хочаш, – падтрымала Марусю Лідка.

– Думайце. Чакаю. Ну, а стул навошта? Электрычнасць сюды не падвялі хоць? – стары павадзіу вачыма вакол стула, на якім сядзеў.

– Мы хочам для цябе песню спець, – амаль у самае вуха сказала Сцяпану Маруся. – Павесяліць цябе хочам.

– Пасядзі, як у клубе на канцэрце, – голас Лідкі пачуўся над другім вухам.

– Бабы! Адпусціце! Не трэба мне ваш канцэрт, Зыкіны! Апошні раз. Га?

– Лідка, зацягвай!

I Лідка зацягнула: «А ў суботу Янка ехаў ля ракі... пад вярбой Алёна мыла ручнікі...»

А потым старыя зацягнулі разам: «Пакажы, Алёна, хлопцу земляку, дзе тут пераехаць на кані раку...»

Сцяпан рашыў перапець-перакрычаць Марусю з Лідкай i зацягнуў, на колькі было духу, сваю адзіную i любімую песню: «Ты ж мая, ты ж мая пера-пёлачка... Ты ж мая, ты ж мая-я-я-я-я!.»

Жанчыны здаліся, але не да канца, канцэрт на гэтым не заканчваўся, i Маруся прапанавала свайму адзінаму слухачу:

– Можа, табе казку расказаць?

– Бабы, апошні раз! – Сцяпан скрыжаваў рукі на грудзях, у ягоных вачах была жальба да самога сябе. – Сёння – i усё, кропка! Я сам сабе слова даў. Я ж памру... Памру я! Ці вам не шкода мяне? Га, бабы? Не шкода?

– Не дадзім табе памерці. Лідка, пачынай танец!

– Бабы-ы-ы! – Сцяпан устаў са стула, тупнуў нагой, i яго, відаць, было далёка чуваць.

– Адзін ты ў нас застаўся мужчына, зберагчы цябе хочам, – Маруся пасадзіла Сцяпана зноў на стул, пагладзіла па галаве, чмокнула ў шчаку. – Адзіны... любы наш.

Лідка таксама гладзіць Сцяпана па галаве:

– Мілы наш... каханы... дарагі

Маруся працягвае:

– Прыгожы... залаты... Ягадка наша балотная.

Нарэшце Сцяпан ёрзнуў на стуле, усхапіўся, замахаў рукамі, быццам адганяў пчол:

– Прэч, прэч! Кыш ад мяне! Ды што ж тэта з вамі, старыя кашолкі, робіцца? Вы нармальныя ці падурнелі?

Не звяртаючы на Сцяпана ўвагі, Маруся загадала:

– Гармоню, Лідка!

– Мяхі мышы згрызлі!

Тады Маруся зірнула на Сцяпана:

– А дзе твая балалайка?

– Струны няма! – Сцяпан зусім, здаецца, ускіпеў.

– А мы i так станцуем, – Маруся цягне Сцяпана танцаваць, той упарціцца, адбіваецца, як толькі можа.

На выручку спяшаецца Лідка. Сцяпан ледзьве пераступае нагамі, жанчыны раскручваюць яго, бы юлу, «граюць» губамі, i на вясковай вулщы закурэў пыл.

– Маруся! Лідуся! Злітуйцеся! Вы людзі ці хто, такую вашу!.. – просіцца Сцяпан, хапае ротам паветра, бы рыбіна, выкінутая на бераг. – Хопіць! Хопщь! Ляснуся! Хто вы, я пытаюся? Варвары!

– Мы – бабы! – смяецца Маруся. I канцэрт працягваецца. Жанчыны таксама стаміліся. Сцяпан жа плюхнуўся вобзем, доўга адсопваўся, але гаварыць нічога не гаварыў – слабаватыя лыткі, што i казаць, не тыя гады.

– Ну, дык паедзеш па віно? – скасіўшы вочы на Лідку, павісла над Сцяпанам Маруся.

Сцяпан спакваля пакруціў галавой, i яго хапіла толькі на одно слова:

– Не...

Калі жанчыны пайшлі па хатах, Сцяпан устаў. Атрос пыл з портак, стомлена прыхінуўся да слупа – i яны разам паляцелі на зямлю. Так i ляжалі колькі часу. Потым Сцяпан заварушыўся, пагладзіў рукой слуп, пяшчотна, бы нешта жывое, сказаў яму: