Читать «Так і жывём, брат» онлайн - страница 191

Васіль Ткачоў

Памінкі Сцяпан праспаў.

Раніца наступнага дня.

Сцяпан выкаціў веласіпед, старэнькі, рыпучы, але колы так-сяк круцяцца – можна руліць. Ён іншы раз гэта i робщь, асабліва калі трэба ў краму на цэнтральную сядзібу. Пасля ўчарашняга ў Сцяпанавай галаве – быццам чэрці ў ступе таўкуць... Стары марудна, нязграбна чапляе на руль веласіпеда сумку з бутэлькамі. Ім у сумцы цесна, напіў у апошнія дні багата, i яны вывальваюцца з сумкі на зямлю. Сцяпан мацюкаецца, не здаецца, падбірае посуд, утоптвае туды іх, нібы сумка гумавая. За гэтым заняткам яго i захапілі Маруся з Лідкай.

– Куды? Не пусцім! – над вухам старога прагрымеў уладарны голас Mapyci.

– Нікуды не паедзеш! – гэта ўжо Лідка.

– Лідка, спусці колы, у яго няма насоса.

– Правільна! – Лідка выцягнула залатнікі. – Цяпер не паедзе.

Сцяпан нарэшце зразумеў, што адбываецца. Нявыкрутка. Калі жанчыны ўзяліся за сваё – зробяць, тут у ix i азарту, i запалу хопіць. Саступаючы ўбок, стары пагрозліва таргануўся:

– Бабы! Бабы-ы! Вы ж... вы ж страшней за немцаў! Што вы робіце?

– А калі ўздумаеш без веласіпеда ісці за віном – звяжам. Лідка, вяроўка ёсць? – Маруся зняла сумку з бутэлькамі з руля, пакаціла веласіпед пад паветку.

– Знойдзем!

– А цяпер вынось стул, – паставіўшы веласіпед, глянула на Сцяпана Маруся, прытупнула нагой. – Стул, кажу! Або табурэт!

– Навошта? – дзівіцца Сцяпан.

– Вынось!

Пакуль Сцяпан хадзіў па стул, Лідка шапнула Mapyci:

– Што ты, дзеўка, надумалася?

– Пачакай, я i сама яшчэ не ведаю, – таксама шэптам адказала Маруся.

Сцяпан прынёс стул.

– Наце, – сказау ён крыху раздражнёна.

– Садзіся, – загадала Маруся.

– Ну, сеў.

– Лідка, станавіся бліжэй да мяне, – Маруся тузанула Лідку за рукаў.

– Закурыць... ета хоць можна? – крывячыся, nanpaciў дазволу Сцяпан.

– Куры, – дазволіла Маруся.

Сцяпан спрабуе прыкурыць, але запалка ніяк не можа сустрэцца з папяросай – трымціць рука. Лідка дапамагае прыкурыць.

– Дзякуй, Лідуся, ты чалавек, – выказвае падзяку Сцяпан.

– Ты мяне не хвалі, – нягледзячы на добрае слова, Л1дка шкуматнула старога за вуха. – Не хвалі, хігрун. Эх, Сцяпан, Сцяпан! А ясі як? Ці трапляеш лыжкай у рот?

– Не. Пакуль не вып'ю – не трапляю, – усе роўна як чакаючы спачування, шчыра прызнаецца той.

– Ты, Сцяпан, не крыўдуй на нас, – гэта ўжо Маруся. – Дабра табе хочам. Выратаваць цябе хочам. А то ўчора ж зноў вызначыўся.

– Няўжо? – аслупянеў Сцяпан.

– Во, ён i не помніць, Л1д, ты глядзі, га! Старшыню ж ты ўчора ледзьве не пабіў... За грудзі cxaпіў: ты чаму тэта Івана не памянуў? I не сорамна?