Читать «Так і жывём, брат» онлайн - страница 190

Васіль Ткачоў

Сцяпан смяецца амаль як не да слёз уваччу.

– Вось такое было ў мяне з Іванам наваселле, – роспачна ўздыхнула Лідка. – Ты чаго рагочаш? Смешна табе? Сам з сябе ж i смяешся.

– А не расказваў! А не расказваў! – прамакаючы брудным рукавом слёзы, круціў галавою Сцяпан. – Ну Іван, ну артыст! Райкін!

– Такія спектаклі ён часта ставіў. Гэтых анекдотаў ён навыдумляў на сваім вяку процьму. Так што не прыходзь, Сцяпан, з бутэлькай. Не трэба. Не магу я глядзець на яе.

Сцяпан уздыхнуў, скасіу вочы на Лідку:

– Дык навошта ж тады памінкі? Бульбы налопайцеся з Марусяй i песню зацягніце.

– Пець, можа, не спяём, а паплакаць паплачу. Усе ж я ад яго чацвярых дзяцей радзіла. Прыходзь...– ні слова больш не сказаўшы, Лідка патупала да свайго паселішча.

– Лідка! – крыкнуў наўздагон Сцяпан.

– Што? – павярнулася старая.

– Я дома... чарку... так i быць. А тады прыбя-гу. Ага? – быццам вінавацячыся, ціха прамовіў Сцяпан i прытворна скрывіўся.

– Толькі п'яным не будзь у маёй хаце, – папярэдзіла Лідка амаль гнеўна.

– Цьфу! Такая наша ўжо мужыцкая доля: памрэш – i не памянуць як трэба, – Сцяпан патаптаўся на месцы, успомніў пра драч, падняў яго, закінуў на падворак. – Зараз мы, зараз...

Ён звычайна любіў выпіваць на лаўцы. А чаго? Людзей у Кругліцы няма, акрамя Mapyci i Лідкі, ніхто не прычэпіцца, каб i яму ўкапнуў, ды i паветра чыстае, густое. А тут патупаў у хату. Разважаў: «А то яшчэ Лідка запрыкмеціць, што больш абяцанай чаркі пракаўтнуў. Ну яе!» Прыгатаваў закуску – кавалачак хлеба i цыбуліну, напоўніў шклянку, крышачку наліў у другую – для Івана. Падняў сваё пітво, уздыхнуў:

– Іван, ты чуеш мяне? Памінаць цябе буду. Падрыхтуйся. Сёння год, як ты пайшоў ад нас, сябра мой любы. I выпіць няма з кім. Адзін застаўся. Эх! Cni спакойна, дружок. – Выпіў. – Як слова даваў пры жыцці, за цябе, братка, i выпіў. Хто ж, калі не я? А твая жонка Лідка не памінае па-нармальнаму. Ну, ты ж ведаеш яе, не табе гаварыць. Шэльмы яны, бабы! У нас тут, Іван, перамены вялікія. Рынак, хутка будзем жыць без скарынак. Пенсія кожны дзень новая. Гарэлка дарагая. Так што, можа, i добра, што ты своечасова пайшоў... не бачыш усяго гэтага кавардаку. Эх, папівалі, папівалі мы з табой, братка. Было-о. Дзе вы, залатыя дні? Вярніце Брэжнева. Ну, Іван, яшчэ дазволь за цябе.

– Выпіў. – Во, i добра. Ну што табе яшчэ сказаць пра жыццё-быццё? А хрэн яго ведае што. Я тут адзін сярод баб – як сланечнік у голым полі. Ага. Лідка твая яшчэ здаровая, што кабыла. 3 Марусяй яны спеліся, а больш няма з кім. Адна за адной ходзяць, як прывязаныя. Не п'юць. Чаго не, таго не. А ў Хатоўні ёсць бабы, якія мужыкам не ўступаюць. А яны – не, трымаюцца малайцом. I мяне яшчэ выхоўваюць, бывае. Анатацыю чытаюць. Мараль. «Не ni, Сцяпан, а то скора з Іванам сустрэнешся». А мне, можа, i хочацца сустрэцца з табой, пасядзець, як у былыя часы. Толькі, Ваня, не там, дзе ты цяпер, не-е. Калі б у мяне за сталом... ці на маёй лаўцы. Давай спяём? Ты ж мая, ты ж мая перапёлачка-а-а... Іван, памагай! Ты ж мая, ты ж мая, перапёлачка-а...