Читать «Так і жывём, брат» онлайн - страница 188

Васіль Ткачоў

– Зноў выпіў. – I пасля другой таксама не закусваю. Будзеш стаяць ты доўга, слуп. Па табе бачу. Мужык ты, а не якая там Маруська. Трымайся мяне – не прападзеш. Шурупіш? Бачу, бачу. Эх, слуп! Каб ты ведаў мяне раней, то мы б з табой... ядры ix у корань. Ух! Так i трымацца, мужык! Хочаш, я табе сваю кепку аддам? На! Не шкадаі! Haci! – Нацягнуў на слуп кепку. – О, дык ты адразу памаладзеў гадоў на дваццаць. Як хлопец стаў. I не п'еш... Дык ты зусім, ёлкі-палкі, жаніх. А што, магу i жаніць. 3 другога боку вёскі слупіху прыцягну. Побач укапаю. Стойце побач. Абшчайцеся. Любіцеся. Зробім! Я трохі прылягу, а тады мы i ў сваты... Ты толькі напомні: магу забыць. Буду сватам я! – Сцяпан нарэшце лёг на лаўку, хістаючыся дашлёгаўшы да яе, неўзабаве захроп, а потым грукнуў кулаком па дашчаным плоце. — Як вязеш, бю... бю... бюракрат? 3 полкі падаю. На паваротах палягчэй. Табе зразумела, бю... бю... Цьфу! К сыну еду. У Крым... к Ваньку...

Праспаўшыся, стары пасядзеў крыху на лаўцы, аднёс на падворак парожнюю бутэльку i шклянку, а потым успомніў, што ходзщь без кепкі, доўга шукаў яе: няма. Ледзь чутна бубніў сабе пад нос:

– I куды яна падзелася, зараза? Цяпер жа новую купіць – без штаноў застанешся. Хто б мог сцібрыць? Маруся? Лідка? А больш i няма ў нас каму. Ды i навошта яна ім? Ад курэй яйкі несці? – I раптам заўважыў кепку на слупе, абрадавана ўздыхнуў: – Вось яна куды забралася! Што, слуп, панасіць рашыў? Мая, дружок! Хоць i табе яна падыходзіць, хлусіць не буду. Але – мая. Даруй.

Ён не паспеў нацягнуць кепку на галаву, калі пачуў крыху здзеклівы голас Лідкі, трэцяга жыхара Кругліцы:

– Гэта ты, Сцяпан, сёння п'яны ці не? – уважліва пачала прыглядацца да старога. – Нешта я не магу зразумець. Быццам бы i не.

– Цвярозы. Завязаў, – на поўным сур'ёзе адказаў Сцяпан.

– Ды ты заўсёды на адзін капыл – паспрабуй разбярыся, які ты. Не прасыхаеш.

– Хто тэта не прасыхае? – хаваючы вочы, мовіў Сцяпан.

– Лужа! – Лідка ўсміхнулася.

– Сухі. Сухі, Лідка! – Сцяпан аблапаў, не саромеючыся суседкі, тое месца, дзе ў яго нярэдка бывае мокра. – У-гу! А ведаеш, чаму сухі?

– Спаў мала — не паспеў.

– Ды не-е! Лухта. Віно сухое піў – вось чаму сухі. Разумець трэба. А, да вас, баб, пакуль дойдзе... ну, што трэба? Касіць?

– Здаецца мне ўсё ж, што ты недзе сёння накасіўся. 3 раніцы.

– Kaci каса, пакуль раса, – нечакана для самога сябе ўспомніў пагаворку Сцяпан, да месца ўставіў яе ў размову з суседкай.

– Ты вось што, Сцяпан. Прыходзь сёння... Івана майго памянём. Гадавіна, – расцягваючы словы, амаль паўшэптам сказала Лідка.

Сцяпан крэкнуў, пашкроб нос, бадзёра адказаў:

– Буду, буду, Лідуся.

– Толькі не крыўдуй, Сцяпан, але без віна памянём.

– Ёстваю няхай, га! – Стары падняў з зямлі драч, якім усё збіраецца падмесці каля веснічак, але ляснуў з усяе сілы ім вобзем: – Тады давай тут, на лаўцы. Я вядро вады вынесу. Кружку. I вып'ем.