Читать «Поўны келіх» онлайн - страница 9

Ніна Мацяш

НЕ АДДАВАЙ СЯБЕ САМОЦЕ

Э. М. I.

На золку прымаразкі ходзяць, Не першы жоўты ліст упаў. Не аддавай сябе самоце, Заўчасна ёй не саступай. Няхай пазначана журбою Расстанне восені з вясной, Нашто ж развітвацца з сабою, Сябе збаўляць першаасноў, Калі вачам — нябёс сінеча, Калі рукам — барвяны ліст, Калі для сэрца — позірк нечы, І ўздрыгне сэрца, як калісь... НАКАНАВАНАСЦЬ Маркота раскусцілася, Бы ўпарты, чэпкі плюшч. Хіба ж я памылілася У сугуччы нашых душ? Бязлітасная, выпалю Да кораня яе. Не на самоту выпалі Мне радасці твае. Вузёл занадта ўжо тугі Закручаны з тугой: Не ведаць шчасця мне з другім. Як і табе — з другой. *** Запозненаю дзікаю ажынай Узаемнасць наша дзёрзка расцвіла. Мы ж бачылі, Што лучная сцяжына Па-за шляхамі нашымі была. Мы ж разумелі, Што блакітнай грывай Праменны далягляд Не нас Заве. І ўсё-ткі безразважна, Як з абрыва, Зрываліся ў наш Невымоўны верш. «Чакай. Кахай». Кахаю. І чакаю. На самаце. Сярод людзей. Цяпер Само паветра дасканала знае, Як ім балюча дыхаць Без цябе. ПРАДЧУВАННЕ Не дакарай мяне, што тваё слова Бяру да сэрца так, да галавы: Твой дух жывіўся полымем любві, Твой кожны рух цяпер — не выпадковасць. Здаволенасць і пэўнасць не адразу Усведамляюць праўду перамен. Ты ўжо чытаеш рэўнасць узамен Беззапаветнасці, што болып не ўразіць... Ты ўжо гатовы эгаізм убачыць, Дзе безвыходнасць грае дзікі пляс... Што ж уратуе ў часе нас для нас, Калі сябе не ў сіле мы зыначыць? Перасыхаю, гіну... А пустыня Злавесна аступае ўсё глушэй... Міражла дападае да вушэй: Шумяць падлескі кронамі густымі!.. НЕ МІРАЖ Была дарога. Пролівень улеіў Такі, бы свет у прорву панясло. Ды хутка неба зноўку расцвіло Раскошнаю блакітнаю лілеяй. Сінечы гэтай настраёва ўторыў І несмяротна вабны васілёк, У злеглым жыце бачны шчэ здалёк, І да асфальту выбеглы цыкорый. Зыходзіў ліпень, але поўны весняй Трывушчай сілы, радасці жыцця Быў перамыты ліўнямі прасцяг, — Душа ажно заходзілася песняй! Таму душа і зважыць не схацела На подумку пра смерць, што праплыла... А гэта ўжо, знішчальная, страла Твайго «бывай» у пространі ляцела!.. Праз дзень страла Навылет працяла... Адно ў безабароннейшым парыве Адчайны ўстрапятнуўся ўскрык: — Скажы, Хіба ж балець так могуць міражы?!. Прыйшоў наяве, растаеш, як прывід!.. Прыйшоў наяве, растаеш, як прывід...