ЭЦЮД З ГІТАРАЙУ гулкай звечарэлай вулцыГітары нечайСкруха б'ецца,То ўстрапятне,То захліпнецца.Пад ліхтаром начніца ўецца.І мне тваё святло —Сіло,І сілы —Вырвацца —Не маю.Расой вячэрняю —Гаркота.Гітары нечаеМаркотаУ вулцы гулкай не ўціхае.Нібы начніца тая, ўецца.І горна да мяне хінецца.Прытулку ў полымі шукае...***...I ён прыйшоў, мой час круты, каліУласны цень —і той мяне пакінуў...Нябёсы ўсцяж прыпалі да зямлі,Нібы яны і сапраўды такія:Неасцярожна ўскінеш галаву —І панявечышся аб беспрасветнасць...Знік цень.І зноў на ўзяблую травуВярнуўся — свету хараство засведчыць.І хоць абрысы чоткія ягоЗусім не паўтараюць форму цела,Ен мной адметны: гэтулькі ж майгоТамруху слова, справы, летуцення!І сталася: ты — мной, а я — табою.Шчыруе моўчкі наша вышыня,Каб два абліччы ў адну сутнасць здвоіць.Каб людзі памагалі й так, па двое,Людскім страсцям пагодай набрыняць.ПАВАРОТ НА ЛЕТАДні зімняга сонцастаяння!Мяцельнае кудасы баль,Калі на ўсяленскім арганеПа нотах раскладзена даль!..Дарога па следу смуткуе,Сустрэчы — нібы міражы,Пакуль сваю ўладу святкуюцьРаскутыя маразы.Раптова прасветлена глянеАдліга з-пад волкіх павек, —Дні зімняга сонцастаяння,Цяпла неўміручы павеў!Як шчодрацца блізкія вочы!Як ломка адзвоньвае лёд!..Цяпер ужо сонца не збочыць —На лета яго паварот!ЧОРНАЯ ЗОРКАЗа разважлівасцю, ўдумлівасцю —Як за крапасной сцянон.Годны рух цвярозы твой,Слова сказанае ўзважана,Столькі вытрымкі паважнай, —Закратованы спакой.О якое гэта шчасце,Што жыве на свеце хтось,Каб хоць зрэдку, час ад часуВыбаўляць цябе з палонуНезалежнасці тваёй.Каб вяртаць табе самойІсную цябе, такую—Рассмяяную, слабую,Безразважную, пакорную, —Па якой няўсцерп смуткуешПа-за ўзведзенай сцянойВолі й мудрасці тваёй!..Спагадаеш чорным зорам,Звышмагутным,Тым, з каторыхІ праменьчыку не вырвацца...