Ляцелі ў святліцу.А трапілі вязнямі ў цэлю.О, сцены!О, гэты злавесныя цені!За кратаміВосень трасе рызманамі стракатымі —Мроівам шат.Заўсёды так мала хацела я:Святла ды цяпла.А вось выяўляецца:Хацела — заўсёды! — зашмат.Напраўду зашмат.НераскайнаВысозную цэннасцьНадавала самаІ парыўнаму кроку насустрач,І загойнаму слову.Твайму.Надавала шалёную цэннасць.А спаўна заплаціць не магла.Не ўмела.Так імкліваПяшчотная ластаўка наша падворышча абляцела,Каб даверліва нам перадаць абавязак свой —На падвор'е наклікаць зіму.***Яшчэ ў пупышках новае лісцё,Якому песню сонца пець старую...Няўжо мы некалі сабе даруем,Што сірацілі наша пачуццё,Што ўласнай воляй самі сірацелі,Аберагаючыся ад пакут...Ляцела птушка шчасця...Праляцела.Сваёй радзімы не прызнала тут.ДАБРАТАДабратане імпульс,не парыў,Не адзінкавы усплёск эмоцый,Калі ёй нададзена тварыцьЧалавека з болюі самоты.Калі ёй нададзена аднойРассудзіць,што прама,а што крыва....Будзь са мною добрым, мілы мой:Мілы, будзь са мною справядлівым.НА БЫСТРЫНІНяможна патураць тузе,Каб яву засланіла зданню,Каб зрабавала пакрысе,Што скарбавалася гадамі.Каб незаслужаны папрокНе вырваўся нікчэмна з вуснаў.Калі крыштальны быў выток —Незамутнёным будзь і вусце!Не змізарнець бы на вяку,Не зблоцілася б глеба тая,Дзе і крынічка б'е, пакульРака плыве і не сплывае!..***Што б ні явілася прычынайТвайго маўчання,Не апушчуся я, мой любы,Да нараканняў.Занадта нізка трэба падацьСа стромай кручы,Куды ты ўзнёс мяне каханнем,Мой немінучы.Раскоша самаго ўзнясенняНе дасць упасці.Я толькі праз яго спазналаПрадонне шчасця.Я толькі праз яго спасціглаМінальнасць хвілі.Свае дары багі — і тыяЗабраць не ў сіле.Ты болей значыш: ты — Каханы.Не наракаю.Маўчыш.Азвешся.Хоць праз леты.Я пачакаю.