Читать «Поўны келіх» онлайн

Ніна Мацяш

Ніна Мацяш

Поўны келіх

Падрыхтаванае на падставе:  Мацяш Н. Поўны келіх: Лірыка.— Мн.: Маст. літ., 1982.- 63 с.

ПЕСНЯ «Сонцам Дзень пачынаецца. Ясным сонцам адметны дзень, Як бы хмары ні слаліся нізка» — Ценем вернай ахоўніцы Песня гэта Шчымліва за мною ідзе Ад калыскі. Не прыстаць, Не здарожыцца, Не звярнуць на пярэдых, спачын, Не пакінуць абурана, За сабою не ляпнуць дзвярыма, як векам. Песня помніць: Адступіся яна ад людское душы — І ўжо не ўберагчы Анічым Чалавека. *** Снягі абложныя прадвесне Пратне травіначкі лязом, І свет наш прадаўжальна змесціць Паміж усмешкай і слязой, І зноў панітавана будзе Вясёлка траўня і слата, І радасць гэтак лёгка спудзіць, І стогну цяжка вылятаць. Снягі прыпалыя прадвесне Пратне травіначкі лязом, І цэлы свет працяжна змесціць Паміж усмешкай і слязой, Дзе недазвол на безнадзейнасць, Дзе спадзяванняў правата, Што нас нявыказнае здзейсніць Раней, чым прыйдзе немата. СТУДНЯ Піць. Не толькі вуснам. Сэрцу піць. Кожны сам сваю капае студню. Дзе ж мая крынічка спіць? Важкі, вязкі глей далоні студзіць. Піць. Каб не адной. Яшчэ кагось, Шчэ адну хоць Блізкую мне душу Напаіць з калодзежа майго. Да крынічкі я дабрацца мушу! Уздыхну, шчаслівая, тады, Праз гады дарогу пацалую, Прыпаду да ломкае вады, Смагу наталю. I... засмуткую. МІНСК, 30 СТУДЗЕНЯ 1980 Нахалолы вечар на двары Моўчкі пералічвае сняжынкі. Усміхайцеся, мае сябры, Гаварыце шумна, без упынку! Дыскутуйце ў лад і неўпапад! Сёння сэрца тонка сэрца чуе: Развярэдлівы трывогапад На планеце днюе і начуе... Радасці непрыядальны смак — Бо дарогі гора не пытае. Гэта й нашай лучнасцю няўзнак На зямлі пагода высвітае. Поплеч, бліжай, блізкія мае! Чалавека шмат што згубай страшыць. Хай жыцця парукай устае Поўнік дабраты й любові нашай! Вечар за сняжынкамі цікуе. Чуеце?.. Зноў аўтамат такуе!.. М. К. ЧУРЛЁНІС. ДЗЕНЬ Ніяк не ўстаць. Ніяк не распрастацца. У невядомасць цягне, бы ў смалу. Але ўпіліся ў край планеты пальцы, Усходзіць галавы цяжкой валун! А за спіною — Дзень таго не бачыць, — Хай бачаць тыя, хто сустрэне Дзень! — Як тайны вырыс Космасу, Маячыць Светлая постаць — Часу пільны цень. Ляжыць зямля пустынная, нямая. Стварэнню свету йсці ў каторы раз!.. Глядзіць нам проста ў вочы, не міргае, З засцерагальна ўзнятым пальцам ЧАС. *** Свет чалавечы прагне людскасці. Але хіба яе Магчыма выняньчыць У самаразбурэнні? Хай будуць блаславёны закаханыя!