Читать «Поўны келіх» онлайн - страница 7

Ніна Мацяш

*** Кажуць: трэба. Кажуць: будзе лепей. А навошта — трэба? Лепш — каму, Пачуцця спякотлівае лета Выдаваць за сцюжную зіму? Трэба?.. Знаць: твой ратавальны бераг — Я — твая натхнёная пара, Жыць тваім даверам, ды — «не веру, Я табе не веру», — паўтараць? Лепей?.. Прагнуць стрэчы, трызніць стрэчай, А ўляціш у мой маркотны круг — Абыякава атрэсці плечы Ад гарачкава-пяшчотных рук? Мой каханы! Я не ўмею гэтак. Не па мне наўмысна, ясны мой, Пачуцця спякотлівае лета Абарочваць сцюжнаю зімой. Снег чужання, так даўно расталы — Што яму цяпер між нас рабіць?! Не хачу кахання рэдкі талент Хітрыкаў бяздарнасцю губіць! Узаемнасць знае, сведчыць, помніць: Каб шчаслівай быць заўжды, не міг, Трэба ласцы й шчырасці няўтомна, Безаглядна й годна — на дваіх. *** Даруй мне полымнасць маю. Яна балюча апякае Цябе за вечнымі замкамі. Папеленая, не чакаю Адхлання ў прорвы на краю... Даруй мне полымнасць маю. *** І гэтая сустрэча — неўпрыцям... На кручы смутку — як абрабаваны... 1 доўжыцца бязмежнасць пачуцця!.. І не відаць мяжы выпрабаванням... *** Вечназялёнаю галінай — спробы Няўтоленую смагу наталіць... А непадсудны хіба толькі робат: Яму нішто людское не баліць. А нам — гарэць, і падаць, і ўзнімацца, І праклінаць свой лёс, і пець хвалу. На радасці не можаш расстарацца, Жыццё, ну што ж — пакутамі хвалюй! Бо не аслепіць дробязная ўдача, Знарочыстую любасць не прыму... Не марна так па-веснавому значыць Барвяны ліст прыцьмелую траву. Заўжды існуе недзе гай расцвілы І светлякі ў зраселай мураве. Хай вольна табе дыхаецца, мілы. Твой сум кароткім ценем праплыве. ПЫТАННЕ Нават тады, Калі вечна я, Вечна я слухала б Словы кахання твае, — Няўжо сапраўды Табе думаецца, Што якраз гэтых слоў, Што так цяжка даюцца, Нам трагічна так не стае?.. НАДМЕРНАСЦЬ Пакрыўдзі мяне! Як найвышшае ласкі прашу: Пакрыўдзі бязлітасна, Каб я не змагла дараваць. Каб мне засталося адно толькі — Перакрывавіць душу І раз назаўжды ад майго існавання цябе адарваць. Завочная любасць твая неўгасаная — Нібы крыніца глыбозна ў зямлі. А мне, перасмяглай, Сябе ратаваць столькі часу адзіна сустрэчамі памяццю — Сіл ужо вышай. Мой божа, пакрыўдзі бязлітасна!.. Зернятку трэба загінуць у чорнай раллі, Каб выжыць...