ЖАР-ПТУШКАУ мой прыглухлы,Поўны лета садАднойчы,Як сухая навальніца,Зіхотка, бесклапотна, жыццярадаснаЖар-птушка з казкі ў сад мойПрыляцела,Прашыла зорным полымем яго,І кожнае зярнятка ў кожным яблыкуЗадыхала з абуджанай маркотайСканаць,Ды толькі — цветам прарасці.Стрывожаны,Устрапянуўся сад,А птушка...Палае двузіхоткае пяро,Пакінутае мнеНе на ўспамінак:На тое, каб і ў верасні, і ў лютымБыў сад мойПоўны лета.КабёнБыў казкаю.Азораны. І толькі.СКАРБАддаў сябе як скарб, шалёны скарб.Разгубленай жабрачцы што рабіць з ім,Як абыходзіцца,Паводзіцца з ім, кабНе злегкаважыць і не страціцьДачасна?Давер, як павадак,Ашаламляе.ГлядзелаГлыбознымі трывожнымі вачыма,Баялася даткнуцца:Не зняверыўся б...Дыхнуць не смела:Не зняверыцца б...Шукала супакою для душы.Багатаму не спіцца.А ранаПрыкідваецца толькі,Што яе — няма...ГРАМНІЦЫГрамніцы —Палавіна зіміцы.Не напіўся певень вадзіцы.Што ж не дасць усумніцца,Што грамніцы —Палавіна зіміцы?!Ці ж не гэты блакіт,Маляваны густа, высока?(Болей —Ласка тваёй рукі,Мой сокал...)Ці ж не спіленыя сукіУ таполяў пасёлка?(Болей —Ласка тваёй рукі,Мой сокал...)Ці ж не лёгкасць дыхання, якімУсё налілося?(Болей —Ласка тваёй рукі ў маім лёсе,На грамніцы,На палове зіміцы.)НЕМІНАЛЬНАСЦЬЯк кажуць,Плачам рота не направіць.Не ўпершыню мне часу не шкада.Не ўпершыню раскошна марнатравіць,Каб зноў і зноў былому волю даць.У час мінулы не даходзіць пошта.Ды час мінулы хоча сведкам стаць:Не ўсё мы ўмелі ўзяць у хвілі кожнай,Ды без вагання ўмелі аддаваць.І тая шчырасць, спогадзь і пяшчота,Чым пераможна багацелі мы,Шуміць бяссмертна весняю лістотайНа стромым дрэве нашае зімы!ПЯШЧОТАЯ не ведаю,З якога зернейка пунсовай мачыны,З якой расінкі на галінцы верасовай,З якога суквецця атульнага хмелю,З якой формы,З якога водаруНараджаецца мая пяшчота да цябе.Я толькі ведаю,Як нештаІмгненна і таямніча,Падобна ўзварушлівай хвалі гарачай,Працінае глыбіні мае найглыбшыяІ ўзнімае высока-высока —Да самай ласкі тваёй;Як гэтае нешта,Быццам засень п'янкаяПершай слівыРасцвілай,Запалоньвае ўладна ўсю істотуІ зрушана прыгортвае —Да ласкі тваёй;Як безназоўнае нештаПа магічнаму знаку няўлоўнамуРаптам намыслы ўсе і жаданні маеАбарочваеПрадоннай ракою,Што прагне адзінага акіяна —Ласкі тваёй.Я не ведаю,Чаму так,Не інакш.Чаму менавіта цябе выбіраеГэта хваля,І гэтая засень,І гэта рака.ЧамуЦябе аднагоВыбірае...