Читать «Поўны келіх» онлайн - страница 5

Ніна Мацяш

ПРЫЗНАННЕ Тваё ніякаватае прызнанне — Зялёны ветах у маёй спякоце. Калі табе нялёгка (Так сказаў), Тады ты да мяне чамусь прыходзіш... Зялёны ветах, засені галіна. Як хораіпа яна знімае стому! Малой драбнічкі толькі не хапае У густой лістоце: Расспяванай птушкі. Калі б яшчэ і з радасцю сваёй Прыходзіў да мяне ты, Як дадому... *** Адным і тым жа вёрстам — Карацець І доўжыцца — На подзіў. Страчаемся з сябрамі ўсё радзей. Ужо як подзвіг — Парыў з-за кратаў неадкладных спраў Да тых нябёсаў, Дзе грае фарбамі адвечны спрат Апоры ў лёсе. Ужо і здольны на такі парыў Між нас не кожны. І зорка лучнасці ўжо ледзь гарыць Перасцярожна... *** Не хацела нічога ад вас, А дары не прыняць не змагла. Падзякуйце вашым ганцам: Ветру з гор, Што настойліва браў за плячо І прымушаў азірнуцца, Каб спаткаліся нашы пагляды; Неспадзеўнаму ліўню, які Вестуном жыццярадасным Шчодрасці вашай з'яўляўся; Ціхай хвалі марской — Пра патрэбу пяшчоты Са мной гаварыла яна; І раскутай, узбуранай хвалі падзякуйце За дакладнасць высновы: Немагчыма — без бунту. Не хацела нічога ад вас. ...I вамі — жывая. ЛІЛЕЯ Абысці б цябе мне за вярсту! — Ножанькі прымлелі... І на Чорным возеры растуць Белыя лілеі. І на Чорным возеры вясна, — Берагі абжыты, — Працінае плынь ажно да дна Кветам старажытным. І цвісці яму — не адцвісці? — Таямніцы нечап... Дзякуй, што цябе не абысці. Дзякуй за сустрэчу. *** На асамотненай кручы Лёс не дае халадзець: Радасна і балюча У вочы твае глядзець. Казкаю пакарана, І ведама нам абаім: Сонца не за гарамі — Яно за болем маім. КРАСАВІК У САКАХ Сустрэчы — што? Выпадак? Немінучаець? О як было далёка да вясны У доме тым пры возеры гаючым, Што песціла і вергла ў продань сны! Ішлі праз ноч агні палоскай вузкай Да зор, на подзіў рэдкіх, угары. «Пагавары са мной па-беларуску! Пагавары!..» Каля балкона кажаны ляталі, Сам у сябе ўзіраўся карагач, Адказвала сабачым брэхам далеч На знерваваны чайчын покліч-плач. А над усім — Над сцішанасцю золкай, Над кажанамі, што гусцілі змрок, Усходзіла гарачай чыстай зоркай Матчына мова, — І відушчаў зрок. Хай бед людскіх не развясці рукамі — Успыхне слова выйсцем пра запас. ...Цвілі так блізка вочы васількамі, І жыта, Жыта абступала нас...