ПЕРАД ПЕРШАЙ НАВАЛЬНІЦАЙЭцюдРазгорнутая ў страстацвет лістотаЯшчэ прыкідваецца, што не заўважаеАгромністае —На паўнеба —Хмары,Не прыдае значэнняНі колеру злавеснаму яе,Што сходны колеру даспелых галубіц,Ні поступу няўхільнаму, ўсясільнаму, —Яшчэ лістотаўзбуджана гамоніць,Яшчэ паштурхвае гарэзнаголька гольку,АднакУ гэтым лопаце,Ажыўленым празмерна,У дружным адварочванні спіной да хмарыТак яўна адчуваеццаНаіўная дзіцячая наўмыснасць,І нельга без усмешкі назіраць,Як то адзін,То другі лісцік зіркнеНа хмару,І маланкава адвернецца,І залапоча нешта бесклапотнае,Нервова-пудка прыпадаючы цяснейДа жыццярадаснай радні сваёй.І цяжка зразумець,Чаго тут болып,У гэтай веснавой гульні лістотыСа стыхіяй:Жадання ўнікнуць бурыЦі жадання буры ўсё-такі?!***Што за патрэба пільная такаяПаклікала цябе,Мая суседка,Туды,Адкуль ніхто шчэ не вярнуўся?Чаму патрэба гэта аказаласяПільней і неадкладней той размовы,Якою летуцела ты, —Казалі, —Размовы, мной так бесклапотна адкладанайНа потым, на пасляякнебудзь?..Не дачакалася, пайшла.Надзеі нават не пакінула, што некаліАдна адну яшчэ пазнаюцьДзве зёлкі нашых існаванняў двух зямных,Шчэ нагаворацца...Прадоннан кропляй горкага вінаУ чарцы памяціМая віна.***Жыццё яшчэ сваё не кажа «не»,Жыццю яшчэ відочна даспадобыМяняць на ласку дзіўную свой гнеў,Світанне радасцітугой аздобіць,Падступна стому сэрца падаслаць,Каб ёй у твар змагла я рассмяяцца,Каб між людзей быллём не параслаМая сцяжына помыслаў і працы.ПУШКІН У МІХАЙЛАЎСКІМ.
Па атрыманні ліста ад Дэльвіга
«Ах, мілы Дэльвіг!..У каторы разПрыехаць абяцаешся, а час —Сняжынка да сняжынкі —У сумётыНагортваецца на маім двары...Калі б вы толькі ведалі, сябры,Якая тут сумота і самота!..Як холадна і голадна без вас!..Жывіцца, нібы вязню, успамінам!..Не адпускаюць дупіу боль і віны,А радасць не залучыш пра запас...Яе да скону чалавек жадзён.Да д'ябла цяжка гэта — быць шчаслівым,Калі і ў хмелю канавана бачыць,Што ўласны лёс бяссільны сам зыначыць...»Глядзеў у вузкае акно паўдзён,Як стражнік,пэўны і немітуслівы.І клаўся цень ад рамы крыжам шэрымНа стол з лістотай скрэсленай паперы.