І ЧАЙКІСугучча апярэння і паставы годнай,Праніклівага зроку вастрыня,Імклівасць дужых крыл,Дакладнасць рухуІм—Лёткім злучнікам нябёсаў і вады —Азёрным чайкам волелюбнымДадзена.І вось —ЯныНад сметнікам крыкліва мітусяццаI, нібы вераб'і кароткапёрыя,Да хрыпу свараццаЗа чэрствую скарынку...***Сакраментальна вырашаем,Што не прыняць, што зберагчы,Замоваю лясных вяршалінШукаем зорныя ключы.Суладдзе душ пакутна творым.Зляціць праменьчык па камлі,Сасновы ў ногі кіне корань:За неба ўдзячны будзь зямлі!Спаткнуся.Зорны ключ не бліснеМіж асыцелае травы.І прыме за паклон мой бліжніМаё падзенне да крыві...У ВЯНОК ЛЮБЕЗнаёма-новы,Ледзь абжыты дом.Мне абжываць яго.І тыЗаходзіш.Не прывідам —Жывая.Пытаешся, ці я ўзяла вазон —Без кветкі ў хаце,Як без гаспадыні...З патайным хваляваннемЯ дзялюсяАрэхамі з табой.Ты усміхаешся, бярэш...А неўзабаве,Цябе схаваўшы похапкам за дзверы,Аўтобус,Перапоўнены людзьмі,У пільную дарогу вырушае.Праз шыбу шызуюТвая відна мне постаць.Ды ты ўжо не звяртаешУвагі на мяне.Сачу шчымліва,Як прападае ў далечыАўтобус...Вяртаюся ў той звычна-новы дом,У ледзь абжыты:З краю на стале —ТАБОЙ ПАКІНУТЫЯМНЕ АРЭХІ...•Твая істэрыка раздратаванняНад возерам, пераплываным мною,Калі цябе жахае, што жывоюМяне прадовзне ўжо не верне,Не!—Твой лямантЗноў і зноў мяне ратуе ў цяжкім сне...Няўжо і там,І за мяжою невяртання,Табе так страшна плачаццаПа мне?..•...Усе задумы, словы, крокі, сны —Яны не абрываюцца труною:У душах блізкіх ядрацца яныНеўразумелай, жорсткаю віною.А свет — ранейшы?.. І не той, і той:У кожнага свой смех і свае слёзы.Атаву спеліць позні травастой,І кнігаўкі крычаць ў апошніх лозах.Усё, як пры табе. І я самаУ клопатаў ранейшых у палоне,Як пры табе. Але цябе — няма,«Няма й не будзе...» — сэрца захалоне.Дык што ж такое, гэтае жыццё?!.Я азіраюся: твой сын малодшыНа ўзмежжы, колючыся аб асцё,Збірае ў жменьку цёплыя валошкі...***Не заходзь,Маё сонца,За доўгія хмары маўчання,Не дазволь імЗніжаць нябёсыНад пакутнага роздуму нетрай,Чый морак такі ж непазбежны,Як і ты,Маё сонца.Ды,Начэючы,Смутак хоча быць пэўнымУ гаючым тваім узыходзе,Сонца маё.КАЛІ Б ЗАПЫТАЎЯ не хацела б, мой маленькі хлопчык,З вачыма —што ўраселы лёну цвет, —Цікаўнымі, як птушаняты, —Я не хацела б, каб — васьмігадовы —Ты раптам па-старэчы запытаўся:Што думаю я аб жыцці?Хутчэй за ўсё, ты гэтак не спытаеш,Хаця наўздзіў парадаксальныя твае«Дзе», «як», «чаму», «нашто»,Нібы насенне абдуванчыкаў, зрываныхТабою,Так і носяцца наўколаМяне —Празрыста, лётка, чэпка — вечна.Маленькі хлопчык мой!Глядзі часцейНа краявіды родныя,УзірайсяУ травінку, ў птушку, ў дрэва,У зару,Якою днеюць нашы краявіды:Яны табе памогуць авалодацьЛюбові скарбам.