Читать «Поўны келіх» онлайн - страница 2

Ніна Мацяш

ТВАР У ТВАР Маладая, Нібы расінка на лістку барвінковым, Наструнена прыкіпела Ля калыскі свайго немаўляці, Не ў сіле адвесці вачэй Ад чужога калецтва: На калёсках (не мае ног) Па вуліцы рухаўся торс чалавечы... Скрып калёсак старога салдата, Ледзь улоўны звон медалёў Нясцерпным набатам званоў хатынскіх Біў у скроні жанчыны, І ў ажынавых зрэнках яе Перахлістваліся пякліва Боль, замяшанне і страх, А ў зграбнай паставе застыла Насцярожанасць рысі: Трапяткая рука захінала міжволі, Усё захінала карунковай накідкай калыску... СУХМЕНЬ, 1979 Цяпер, калі ўсееўрапейская спякота З неміласэрнай сілаю сягнула З нябёсаў высквараных і сюды, На старану палескую маю, У дольных водах некалі купаную, — Цяпер яна жадна глытку вады. Як дзіўна: гэту смагу Непрыспанаю Нашу ў сабе ўсе помныя гады. Мяне ў дарозе — У любой — Заўжды — Да чыстага калодзежа цягнула. ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ То ці варта ўжо так непакоіцца, доктар, Што яно, гэта сэрца маё Са звычайным абрысам лісточка бярозавага, Часам гэтак балюча трапеча, Што сарвацца гатова Мяне ўразіла б іншае: Каб у ім без пакуты варочаўся Свет гэты белы... КАБ СПРАЎДЗІЦЦА Як поры году: адыходзяць — каб вярнуцца, Мае сумненні растаюць, ды апантана Ім зноў на стыках будняў абярнуцца — Прабіцца, быццам праз асфальт трава — Пытаннямі. Няхай аточваюць! Няхай маіх адказаў зерне Зноў тоіць завязь новай скрушнасці бяссоння: У ім — не марная неміласэрнасць. Адно ўжо ведама мне і сягоння: Усё, што я раблю, Мае ўсе радасці, Памкненні, злыбеды мае — ўсё гэта я. Жыву, каб спраўдзіцца. *** Так доўга чалавек глядзеў пад ногі, Навобмацак шукаючы дарог, Нібы ў пачатку даў сабе зарок Нідзе не спатыкнуцца, покі змога. Якім пакутным быў няроўны крок!.. А зоры так зіхцелі над разлогай!.. І ўскінуў горда галаву нябога: «Ад бед сябе я тут не абярог. Быў я пакорны. Вырас нецярплівы. Даволі плазаваць пад зорнай злівай: З самое зоркі дом сабе зраблю!» І ўладна з гэткай сілаю шчымлівай Наблізіў зоры да сябе!.. Шчаслівы Ці будзе ён, пакінуўшы Зямлю?.. АДНАМУ СЯБРОЎСТВУ

Добрыя нашы ўсе парыванні,

Як кветкі, хочуць, каб іх палівалі...

А. Вярцінскі

Час аддаляе нас. Але ці час вінаваты, Што ў нас аказалася небагата Душэўнай руплівасці не напаказ? Сяброўства зялёнае каліўца Яшчэ ые зусім засохла І хоча расці высока, — Няўжо яно ў нас ашукалася?!.