ЛАЎЦАМ ЧОРНАГА КАТА Ў ЧОРНЫМ ПАКОІНе давымотвайце мне сілы,Не падпіхайце да мяжы,Дзе шлях мой па зямельцы мілайУпрэцца ў сумныя крыжы —I стане ў свеце крыжам болей:О, як дажыць хацела б яДа дня, калі змагу без болюАб Беларусі запяяць!..Калі пабачу, што зямную,Дзівосную красу яеБольш пустадомак не спляндруе,А мову пан не аплюеЧыноўнаю ілжывай фразай,Што дбае пра культуру ён,А сам па-беларуску й сказуНе вымавіць здаўна-давён,Хоць нарадзіўся тут і вырасНа гэтай прадзеднай зямлі,Што ўсім нам дадзена навыраст,Каб дасканаліцца магліНе ў спусташэнні, а ў любові.О, як дажыць хацела б яДа дня, калі змагу без болюАб Беларусі запяяць!..1988ПЯЦЬ ГАЛАСОЎ- Каб збавіцца мне ад душэўных ран,Забыць мне трэба пра Афганістан,Пра славу і няславу ў той вайне,Пра маладосць у цынкавай труне.- Каб збавіцца мне ад душэўных ран,Забыць мне трэба пра чарнабылян,Кім сталі ўсе мы на зямлі айчыннай,I выміраем ад жуды злачыннай.- Каб збавіцца мне ад душэўных ран,Забыць мне трэба пра ганебны зман,Якім людзей аблутваць не зраклісяХалопы нават і пасля Тбілісі.- Каб збавіцца мне ад душэўных ран,Насыпаць трэба волатны курганНа ўсё, што знаем пра сябе сягоння,Пра нашы Курапаты і Пагоню.- На волатны курган сядаў груган.Хто ўмёр — маўчаў,Жывы — нямеў ад ран.А гнеў патрабаваў крыві за кроў.Крый Бог нам абяспамяцець ізноў!1989* * *...Змушаліся ногі хадзіцьТолькі па адной-адзінай дарожцы.Змушаліся вочы бачыцьТолькі адным-адзіны куточак свету.Змушалася галава дбацьТолькі пра выжыванне.Як вымушалася,Так з чалавечкам і сталася:Замест веры ў сябе —Толькі боль, боль у сэрцы,Абмежаваным смяротна.1990А ХТО ЗАМАХНЕЦЦА...Мы – творства руіны.Мы любім руіну:і жывімся ёю ж бо,і пустацвецім,і хто замахнецца на нашу айчыну,хай мае на ўвеце:былое жыве –не бяскрыўдна блукаедзень-ноч самапасампа друзе зляжалым.Атругаю марывазасцерагаем,раздвоеным джалам:у блёкацезадзірванела ўзбуялым,правітым ажынайна сцежках вужыных,ніхтоне зачэпіць тутбеспакарананас –творства руіны,нас –творцаў руіны.НАКІДАЮЦЬ...Вецер водарыць упартаПершацветаваю цнотай....Накідаюць мне пагарду.Свет не варты пашаноты.На стаптаны поплаў выйду -У сіле шарону ранне....Накідаюць мне агіду.Свет не варт замілавання.Што мінецца хмараў навісь -Суцяшэннейка слабое....Накідаюць мне нянавісць.Сэрца плача па любові.