Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 89

Ніна Мацяш

ЯШЧЭ НЕ ДАРЭШТЫ - Адкуль ты? - З Беларусі. - Беларус? Ківаеш галавою: ну канешне! I стане сэрцу соладка чамусь, Хоць застанешся і спакойны знешне. I песні ж беларускай не спяеш, I хто такі — не ўпомніш — Каліноўскі: Без гэтага нябедна пражывеш!.. Невераемна, што яшчэ... але ж Шчэ соладка пры згадцы: край бацькоўскі... 1986 ВЯСНА ВОСЕМДЗЕСЯТ СЁМАГА I зноў жывільны лівень мые Ад хлуду мёртвага зямлю. На думцы зноў сябе лаўлю: Сплываюць дні мае нямыя. Зямля не ходзіць у пазыку Па сілу нанава радзіць. Душы злачынна немай быць, Як свет турбот такі вялікі. Як дапякае палынова Яшчэ і гэтая журба: Жнем тое, што дала сяўба, — Вось і ўмірае наша мова... Калісь «халопскаю» панамі Была ўсмак збэшчана яна. Ды ўсё ж да смерці даўніна Яе не ссекла бізунамі. Уваскрасала жаўрукова I на Палессі, і ў Ляўках, На вуснах голі-мужыка I ў Саўнаркоме Чарвякова. Мы вольныя. Мы без прымусу Савецкі лад жыцця пяём. Між роўных роўныя жывём З былінным імем — беларусы. Чаго ж тады камяк у горле Пры згадцы даўняга радка, Радка Мацея Бурачка: «Шануйце мову, каб не ўмёрлі»?.. 1987 СУЗЯМЕЛЬЦЫ Мае добрыя людзі, Суайчыннікі, Сузямельцы... Вы і цяпер, як некалі, Не так Бога баіцеся, Як начальніка! Пазавугаллю толькі Прынцыповасць сваю выяўляеце, Бы хвігу ў кішэні. Цела недасканалае ваша ў руках Невукаў дыпламаваных, Крыўда ж духу народнага вашага, Як лісцікам фігавым, хлусліва прыкрыта Плакатнаю дружбай народаў. Бедныя людзі мае, вы і цяпер, Як за памяццю прадзедаў, Пастаяць за сябе рызыкуеце толькі тады, Калі вас давядуць да краю. Што, калі нават гэтыя Зернейкі годнасці спадчыннай Па-рабску маўкліва Паможаце вытруціць I ў вашых дзецях? Бедныя людзі мае, Суайчыннікі, Сузямельцы... 1988 НЕ ЧУЕ Усшэсця Госпадава дзень, Вялічанне Ўсёмоцы Духа. Прыпятых да зямлі людаей Слоў шаматкая пацяруха, Спаклонліва цалуе крыж Хто целам, хто душой калекі, І вочы кожнага - наўзвыш, І модлы кожнага - пра лекі. А строгасць воблікаў Святых Тысячагоддзі ўсцяж вястуе: Гасподзь схіляецца да ўсіх, Ды духам ніцых Ён не чуе. НАБАЛЕЛАЕ