БУДЗЕМ!Не знемагайма ў адчаі, сябры,Не знемагайма.Сцюжа люцее на нашым двары:Пры вогнішчах духу чувайма.Не ўпершыню зліхадзеены морТак пагражаеКраю прыкляклых братоў і сясцёр,Беларускай дзяржаве.Не ўпершыню "спагадае" сусед,Хочучы ў сплатуНашы - за свой дабрачынны абед —Спрадвечныя мову і хату.Будзем адхукваць зынелую рунь,Колькі магі ёсць,Дзеля ўмалоту і шляху ў заруВольнасці,а не ў магілу.Будзем!* * *Калі б замовіла свой страх,Калі б яго я пазбылася,Душа не чэзла б у мурах,Душа купалася б у ясі.Надарваецца ж гэткі цуд:Бы збоч самой сябе стаю я,А ўсё, што мне балела тут,Як падаліст, ля ног шумуе.Не вусцішна ні за сябе,Ні за радню, ні за сябрыну,Ні за бяссілую Айчыну:Хіжак ёй печань не дзяўбе.Бо годны вызначаны шлях,І ланцугі сарваны з духу,І рух разгортвае абсягБязмежжаза вяршыняй скрухі...Надарваецца ж гэткі міг!..МІЖ КВЕЦІВАМ СНЕГУ Й ПЯШЧОТНАЙ СНЯЖНІЦАЮ ВІШНІ
Максіму Багдановічу
— Ен быў Тваім братам, —сказала сястрыца Данута. —Абыдзены шчасцем,шчэ больш безнадзейны ў пакутах.Скажы пра Яго!.. Памаліся. I будзеш пачута.А мне — зацяло... Хоць сябе й пачуваю сястрою.Самотай Паэтавай сэрца самотнае крою.Між квецівам снегу й пяшчотнай сняжніцаю вішніАдшчодрыў палёту Яму над юдоллю Ўсявышні.Крылаты заўжды асмяецца бяскрылымі ўсімі,Зняважыцца імі, адпрэчыцца імі, Максіме.Мінецца зямное — і немач, і пыха, і зверства,I стома змагання, і ў лепшую долю няверства.Адно не міне, не замосціцца — прорва самотыДухоўнай істоты ў шуканні Красы між марноты.Ці ж толькі ад жалю да нашае нэндзы краёвайБог вусны Твае растуліў беларускаю мовай?!Не на прамінанне блукае вярэдліва рэхаМіж цёплай сняжніцаю вішні і квецівам снегу!..1997* * *Асвойваем юдоль мы ненамарна:у кожнага зярняці — пэўны шлях.Нічога, што йшчэ так абложна хмарна:вясны ўжо квет завязаны ў палях!Не пойдзе ён у пустацвет;не згінеУзгадаваны працайволі плод:аддадзены адроджанай Айчыне,саміх нас не аддасць на глум, на звод.Здабудзем долю, радасцю багатай,сагрэем душы ўсіхцяплом сваім.Яшчэ прыластаўчыцца наша свята,Яшчэ прытульна будзе люду ў ім!АДКАЗ "ПЕРШАЦВЕТУ" НА ЯГОНУЮ АНКЕТУ
— Што ўплывала на Вас, калі Вы пачалі пісаць на беларускай мове?
— Які свет Вы хацелі б стварыць у сваёй творчасці і якой Вы хацелі б стварыць сябе ў гэтым свеце?