Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 9

Ніна Мацяш

VITA BREVIS. PATRIA ETERNIS[] Пажадаў дабра мне друг зычлівы. Добра мне. Дзень, адмалку на журбу ўрадлівы, У цане. Ах, не час валошкавы мой тае — То пылок З трапятлівых крыльцаў асыпае Матылёк!.. Vita brevis. Patria eternis. Зорны цвет Чалавечых дум аб шляху ў цернях, Запавет. Як не выйду больш на васільковы Я парог — Пагукай безмежжа гэтых словаў Чатырох... 1989 * * * Жыццю векавечна ў далноні Гады за гадамі страсаць. Узросту не мае Гармонія, Не ведае межаў Краса. Свяціць на сцяжынцы й найвузенькай Святлу чалавечай душы, Пакуль ёй жывільная Музыка Нябёснай крынічкай гучыць! 1997 * * * Я маю толькі ймя. Чатары літаркі- нібы чатыры бакі свету. Твор, мне прадвызначаны дзеля пераствору у плынь жыцця. Тайнапіс лёсу, каторы спрабую адтаемніць.

Той час, які прасякнуты табою...

НЕ ТРЭБА ПЫТАЦЦА Не трэба пытацца, што можа Любоў наша, еднасць людская: Не ўсё ўзяць нам тут на аброжак, Вось справа якая. Ды ўсё ж узаемныя смуткі Мы здольны хоць трошкі ўтаймоўваць — Пакуль не змялела ціхутка Сардэчная мова. Купаным у гэтым вытоку Найгодных людскіх парыванняў, I сам ён кладзецца пад крокі — Шлях да ратавання. 1984 * * * Адным і тым жа вёрстам — Карацець І доўжыцца — На подзіў. Страчаемся з сябрамі ўсё радзей. Ужо як подзвіг — Парыў з-за кратаў неадкладных спраў Да тых нябёсаў, Дзе грае фарбамі адвечны спрат Апоры ў лёсе. Ужо і здольны на такі парыў Між нас не кожны. І зорка лучнасці ўжо ледзь гарыць Перасцярожна... 1978 БЫЛО РАССТАННЕ Было расстанне назаўжды. Так трэба, ведалі абое. І два каменных гарады Нас падзялілі між сабою. Далоні ўладныя свае Раўніва ўсклалі нам на плечы, Сказалі: «Помніць недарэчы» — І ўкінулі ў віры свае. Міналі месяцы, гады. Сцяна няведання ўставала. Было расстанне назаўжды. Не ўспамінаў. Не ўспамінала. Вясну, хоць заплаці ўтрая, За восені слату не купіш, Дзе непрыкаянасць мая Уселася ў чырвоным куце. Было расстанне назаўжды. А колькі ж лютых мінавала? — І хваляй весняе вады Сцяну як маем змаявала. Чытаю твой кароткі ліст, Які, як парастак нязломны, Прабіўся з нашага калісь У дзён цяперашніх улонне. І змоўклі стражы-гарады, І на скрыжалях іх заззяла: Не забываў, Не забывала. Было расстанне. Назаўжды? 1977 * * * Як доўга не вяртаюцца буслы. Даўно на рэках лёд у вырай сплыў. Даўно ўжо крыламі, нібы рукамі, Разводзяць над лазою жоўтай кані. I абтрасае звонкі свіст шпачыны Пылок з сярожак вольхі ды ляшчыны. На ўгрэвах паадскоквала трава. ...Як доўга не хмялее галава. Так рады дружнай веснавосці вочы — А сэрца радавацца што ж не хоча? Няма яму вясны, яшчэ няма. На чорна-белых берагах — зіма. Дзён чарната ды бель даўгіх начэй... А сонца зіхаціць усё ярчэй! Усе вастрэй напружваецца слых: «А можа, сёння прыляцяць буслы?» Нібы ад іх прылёту акрыяе Душа. Нібыта не цябе чакае. 1973