Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 11

Ніна Мацяш

АМО ТЕ «Аmо tе, аmа mе, fides immortals» - «Кахаю цябе, кахай мяне, вернасць несмяротная», — пісалі старажытныя рымляне на заручальных пярсцёнках. З Рыма, з даўніх давён, Праз стагоддзі-вякі, У абрадавым звоне крыштальным Прыкаціўся пярсцёнак Да жаночай рукі, Прыкаціўся пярсцёнак Да мужчынскай рукі, — AMO TE, AMO ME, FIDES IMMORTALES. Блаславіў Гіменей, Абяцаў Гіменей Сонца, шчасце раскрыленых даляў. І выстукваюць сэрцы У цябе і ў мяне; AMO TE, AMO ME, FIDES IMMORTALES. Па жыцці не прайсці, Каб не зведаць бяды. Нам бы толькі пярсцёнкі шапталі Праз вясну і слатэчу, Праз гады і гады: AMO TE, AMO ME, FIDES IMMORTALES. * * * Так часта пад гарачую руку Натворыш нешта, нагародзіш нешта, - Касуеш найдарожшае дарэшты Так часта пад гарачую руку Згрызоты – быццам совы на суку, Атрутнай мукай – нечая бязгрэшнасць... Так часта пад гарачую руку Натворыш нешта, нагародзіш нешта... 1970 ВОСЕНЬ Ластаўка вясну пачынае, восень наклікае. Народнае Ляцелі ў святліцу. А трапілі вязнямі ў цэлю. О, сцены! О, гэты злавесныя цені! За кратамі Восень трасе рызманамі стракатымі — Мроівам шат. Заўсёды так мала хацела я: Святла ды цяпла. А вось выяўляецца: Хацела — заўсёды! — зашмат. Напраўду зашмат. Нераскайна Высозную цэннасць Надавала сама І парыўнаму кроку насустрач, І загойнаму слову. Твайму. Надавала шалёную цэннасць. А спаўна заплаціць не магла. Не ўмела. Так імкліва Пяшчотная ластаўка наша падворышча абляцела, Каб даверліва нам перадаць абавязак свой — На падвор'е наклікаць зіму. * * * На асамотненай кручы Лёс не дае халадзець: Радасна і балюча У вочы твае глядзець. Казкаю пакарана, І ведама нам абаім: Сонца не за гарамі — Яно за болем маім. СЯБРАМ

Я не ару, не сею і не жну,

як не праду, не тку і не будую.

Елісавета Баграна

Куды ні траплю — скрозь магу разлічваць Калі не на свяцільнік — на лучынку, Як не на белы хлеб — хоць на скарынку, Як не на малако — хоць на ваду: Людскога клопату хаця б расінку Паўсюль знайду. I не падлічваюць пры гэтым людзі, А што за гэту ласку ім прыбудзе. Я ж не ару, не сею і не жну я, I не праду, не тку і не будую — Выводжу толькі думкі на папас, Над словам праўды зболенай шчырую. Ці дарасту, ахвярнікі, да вас? 1987