Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 10

Ніна Мацяш

* * * Чакаю цябе. Так жаўронак світання чакае, З чужой чужаніцы дадому вярнуўшыся ўночы. Чакаю цябе. У сваім неспакоі блукаю, Які мне то памяць тваю, то няласку прарочыць. Жыву без цябе, як без лесу бяроза на ўзгорку — Высокая, дужая, толькі заўжды ў адзіноце, Нязломная, толькі ці ведае хто, як ёй горка Адной грэцца сонцам, калі тое сонца ўзыходзіць... Чакаю цябе. 1972 ПРЫЗНАННЕ Тваё ніякаватае прызнанне — Зялёны ветах у маёй спякоце. Калі табе нялёгка (Так сказаў), Тады ты да мяне чамусь прыходзіш... Зялёны ветах, засені галіна. Як хораіпа яна знімае стому! Малой драбнічкі толькі не хапае У густой лістоце: Расспяванай птушкі. Калі б яшчэ і з радасцю сваёй Прыходзіў да мяне ты, Як дадому... * * * Была такая буйная вясна! А я жыла, жыла — не разумела, Нашто мяне абдорвала яна Цнатлівай чысцінёй чаромхі белай, Яе агрузлых, хмельных кутасоў Таемнай, ледзь улоўнаю гаркотай. На ўзлесках цвіў лілова-сіні сон I аддаваў мне ўсю сваю пяшчоту. А салаўі, пад смех маладзіка, Паілі сэрца слодыччу шчымлівай. Прымала ўсе дары мая рука Ў няведанні наіўным і шчаслівым. Цяпер дажджы дзяўбуць маё акно, Шматае вецер з дрэў рудое лісце. ...Дзень добры, любы! Ведаю даўно, Нашто вясна дарункамі калісьці Абсыпала мяне так шчодра... 1963 ПЕСНЯ МАТЧЫНАЙ МАЛАДОСЦІ ...Замерла хвіля, як матыль на шпільцьі: Знарок ці незнарок, Сабе ці мне? — Вяртае мама песняй маладосць сваю: ...Насыпаў пшанца Аж па каленца, Наліў вадзіцы Аж па крыліцы. Галубка не есць, Галубка не п'е, На круту гару Усе плакаці йдзе. - Галубка мая, Шызакрылая, Якая ўдалася Ты журлівая! Ой, ёсць у мяне Семсот галубоў, Лятай, выбірай Па сэрцу любоў. Ой, лятала я, Выбірала я, Нё знайшла такога, Як страціла я... А на старой бярозе за акном Кажнюткі ліст імя тваё калыша; А за парогам кожная сцяжынка Звіваецца ў дарогу — да цябе: I што ні міг, сваёй кажнюткай нотай Святло і цень — табе — складаюць гімн. 1972