ДАДЗЕНАЗдаецца, заўсёды разлічвала яНа сілы свае,Сёння ж бачу,Што ўсё-такі не да канца ўсведамляла:Толькі гэтак і дадзенаПераніцоўваць уласную недасканаласць.Хоць бы зноў не зацемніць свядомасцьСумненнем!Хоць бы зноў не сарваццаУ прорву зняверы!Промнік Ісціны,Нагабаны навослеп у нетрах душы,Быць відушчай,Быць памкнёнай толькі да вечнага —Памажы!1990* * *Лёс мой,лёс мой — цяжкі колас,часам — цяжкі камень...Мне люляць цябе да сконукволымі рукамі.Мне з табоюбыць сам-насамі несці у людзіто ў кароне промняў ясныхды ў пчаліным гудзе,то шукаць табе ратункуад навалы чорнай.Час падлічвае рахункі,мелюць часу жорны.Думкі, крокі,гнеў і радасць, —будзе хлеб ці ўдалы?Не скрывіць душой ні разу —гэта шмат ці мала?І любіць ажно да болю,як матулін голас,Беларусь — і сонца, й долю...Лёс мой,цяжкі колас!1970* * *Ёсць адзінае выйсце — жыць,Кожнай хвілечкай даражыць,Той хвілінаю, што — з табою,Тою вечнасцю, што — без цябе.I не згледзім, як нас з любоўюНенасытны нябыт заграбе.Не даводзіцца наракаць.Журавінкай ірдзее пэўнасць:Застаецца па нас —напеўнымЛёгкім клёнікам —цень радка.Пад яго жыццяноснай галінкайПасвятлее хоць на краплінкуСэрцу, бедамі спаласаванаму,Неўміручаму —Закаханаму....Як на лета пяе сінічка!..Дзе шчэ спелае жыта!..Дзе знічка!..1981* * *Я сёння ўсміхаюся з самага ранку,Мне сёння ўсё чыста ўдаецца,Чародкаю вольнай жураўкі-спяванкі —I тыя вярнуліся ў сэрца.Вярнуліся, быццам і не пакідалі.Рабіна ў падворку — і таяІрдзяныя ў сонцы высокім караліДа свята майго прымяраеI ценем прыхільным парог мой вартуе,Бо знае, каго сёння ўсё мне вяшчуе!1989СЭРЦУЗамацуй у глыбінях сваіхДзеля веры ў жыццё гэты міг.Смутак прыйдзе яшчэ. А цяпер,Калі дзень усміхнуўся вяснова,Паўнапраўна — і ўдзячна! — прымерГэтай шчырай хвіліны абнову.Не ўкарочвай святлоты яе,Не змарнуй гэтых рэдкасных шатаў.Чуеш, як пацішэлі тваеНесуладдзі набыткаў і стратаў?Гэта прагне зліцця да краёўСа святлом, пасыланым з аддалі,Падсвядомае мкненне тваёДа гармоніі і дасканалля.Замацуй у глыбінях сваіхЗнакам веры ў жыццё гэты міг.1989