ЗАЦЬМЕННЕАкіян мой стаў азерцам:Засуш не міне.Чэрпаю насмяглым сэрцам –Шкрабаю па дне.Берагу – не ўберагаюСцежкі паясок:Засыпае, засыпаеІ яе пясок.Вось як дыхае пустыня –Роздараж ды глуш!..Што яшчэ мне, лёс, падкінешПад зацьменне душ?1984АПАТЫЯРазглядваеш паныла лямец дзён,Адпушчаных на песню —ЗмарнаваныхНа тло бясконцых вымаганняў быту, —Самапавагі, песні той жадзён,Разглядваеш бяздарны лямец дзён:Ах моташна ад затхлай поўсці...Душа за кабалу адпомсціць!1984БЯЗЛАДНАЯ РАЗМОВАПагаварыць з табою трэба мне,А я пакутна падбіраю словы:Зусім дзяўчынка ты ў маіх вачах,А я ў тваіх чытаю столькі болю...Як недарэчна, што душы мудрэць,Мужнець ёй толькі ад рубцоў уласныхІ раны, што скрывавілі мяне,Цябе не ўберагуць ад ран тваіх.Паслухай, сёння, калі што й скажуІ прыгадаю пачуццё, якоеАбразай падсякалі, як з абрэза,Не думай, што цябе хачу суцешыцьПадобнасцю людскіх перажыванняў:Не ўсцешыла б мяне бяда чужая,Хай і ў мінулым гэтая бяда.Цяпер, калі па валасах маіхУсё натхнёней чыркае галубкаКрылом з'інела-белым,Я хачуУпэўніцца, ці гэтак, бы ў юнацтве,Да новых ран маё гатова сэрца...1977ВОРАН КРУЖЫЦЬЯ шукала чараўніцу,Ах, шукала,Каб мяне ад варанняПаратавала,Каб яно штодня-штоночы Не кружыла,Каб я цяжка так па сонцу Не тужыла.Абышла я паўкраіны, Паўзямліцы,Не знайшла нідзе жаданайЧараўніцы,Бо яны, бо і яныПа сонцу тужаць,Бо над кожнаю душойСвой воран кружыць...1989ЧУЙНАР«Ты на зямлі, каб несці крыж з пакорай,Наканаванне дзейснячы сваё.І ты чыймусьці трудаванню ўторыш,І хтось мацуе спраўджванне тваё.Інач усё, што можаш перайначыць,Вітай усё, над чым не ўладны ты.Што ж да аддачы... Не чакай аддачы.Не тут яна. За рысай нематы.Тамадтайнуецца ўся патаёмаЗаломаў лёсу і цярпення дар»....Пазыбваўся ў начным дзвярным праёмеБялёсы цень. Дарог маіх чуйнар.* * *Усе мы, усе мы ў хадзьбеДа небакраю.Калі й чакаю чаго –ад сябеЧакаю.Табе не па сіле крокМаёю сцяжынай.Мы нават у снах сяброўЧужыя.1984