Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 77

Ніна Мацяш

...Мы абяцаем, што адальюцца ваўкам авечкіны слёзы, ні адзін крык сіроцкі. ні адзін пісяг сіні ад нагайкі багацея не застанецца неадпомшчаны. Дзеля таго мы, апрышкі Зялёнай Верхавіны, жывём і дзеля таго ўзялі ў рукі барткі[]. Амінь.

Алекса Доўбуш з пабрацімамі.

З ,,Маніфеста Доўбуша". Львоўскія архівы

рукапіскых матэрыялаў

...Алекса быў рослы, плячысты, цёмна-валосы, рухавы, з усмешлівым тварам, зыркімі вачыма, звонкім голасам...

З запісанага ў 1850 г. расказу Шымана.

120-гадовага жыхара сяла Выжне Жаб'е

Забыты плайчык[] нёс з гарба на горб, Го ўзбоччам лысым, то стаёным лесам, То паўз акенцы «чортавых» азёр — На Чарнагору нёс свайго Алексу. Але цяпер, калі кулак сціскаў Цяжкой сякеркі абушок сталёвы, — На першабытнае бязладдзе скал У лесуновай схованцы яловай, На перапады між вяршынь крутых У гонкастволлі грабаў і бучыны[], На неба, на арла, што ў ім застыў, Глядзеў хлапец другімі ўжо вачыма. Як у расінцы цэлы свет відзён, Так і ва ўласнай крыўдзе раптам бачыш Пакуту ўсіх людзей, і морак дзён, І падсвядомасць прагі жыць іначай. І хопіць іскру выкрасаць адну, Каб узарваўся высушаны порах. ...Пра сестрыну заўчасную труну Разнеслі вестку ўзрушаныя горы. Узяў на вока панскі аканом, Нібы вярбінку, ціхую дзяўчыну: Усё дазволена, усё дано — Ці першыя чыніць такія чыны?! Не перанесла гвалту над сабой Шаснаццацігадовая Паранька: Знайшлі ў крыніцы за сялом на ранку... Не зашумець вярбіначцы вярбой... ... Алекса бег. Так малады алень Шукае рады ад пагоні воўчай. Так, вырваўшыся з-пад скалы, струмень З шалёнай сілаіі шлях свой новы точыць. Ці змог бы хто, зірнуўшы на выток, Прадугадаць усё, што ён натворыць? Адно спрадвеку ведама: паток, Народжаны гарою, крышыць горы. Сягоння галавою налажыў Ад гострай барткі аканом паганы. Цяпер ужо іначай мусіш жыць, — Цяпер апрышкам быць наканавана... Ну што ж! На сцежцы той — не першы след. Алекса Доўбуш да ўсяго гатовы: Спаць на каменні, з торбы есці хлеб, А запіваць сцюдзёнаю вадою. Ды хай не будзе пэўны аніхто, Калі нагою лёгкі камень зрушыць На круцізне галавакружнай, што Не будзе сам тым каменем раздушаны! Ды хай забудзе шляхта пра спакой, — Даволі здзекаў з люду, нацярпеўся! Забыты плайчык стараной глухой На Чарнагору нёс свайго Алексу.

... на ім была шапка з паўлінавымі пёрамі, прамасленая чорная сарочка, чырвоныя нагавіцы, абуты ў пасталы, за шырокім поясам дзве пістолі, парахаўніца. капшук для табакі, сумка, ружжо цераз плячо.

З расказу Шымана

Сінелі рукі ў ледзяной вадзе. На іх раз-пораз хукала Марычка, І зноўку часта пранік ляскацеў, І Чарамош лавіў той гук прывычны. Пануры дзень, халодны, шэры дзень. Дзяўчына мыла шорсткую бялізну. Сплывала пена, гінула ў вадзе, А думы ўсё ля аднаго віліся. Каб знаць Марычцы, дзе цяпер Багдан... За лета ўсё — ні жадненькае весткі. Бы сам быльнёг пасеяў па слядах Размоў кароткіх і спатканняў рэдкіх. Прыйшоў са снегам, з ліўнямі сышоў — Навек застаўся радасцю і болем. Вясёлы, дужы, стройны, як бучок[]. Ён не расказваў пра сябе ніколі. Адкуль, ён, хто ён — от, батрак, найміт, З адзіным правам; гнуць на панства спіну. «Сяк-так даб'ю астатніх паўзімы, А там падамся зноў на паланіну». А ці пастушыў ён, ці дзе служыў — Адно Марычка несумненна знала: Той, за каго б яна жыццё паклала, Не турбаваўся ёю, не тужыў. На сто замкоў замкнуўся душны круг. Адзіны, з болю — ў большы боль, масточак. І падаў пранік з накалелых рук, І дзень чарнеў пакутаю дзявочай...