Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 78

Ніна Мацяш

Шырока вядома ў цэлым Пакуцкім і Прадгорскім краях злосць і дзёрзкасць халопа Доўбуша, які ўжо тры гады з кучаю назбіраных апрышкаў нападае на шляхту.

Каронны. гетман Іосіф Патоцкі

З універсала ад жніўня 1742 г.

Аднойчы ў наша сяло Аславы прыйшоў Доўбуш і ўзяў вялікі сундук грошай у пана. А потым едуць усе па сялу, ён і яго трыццаць хлопцаў, як якое-небудзь войска, і ўсе грошы раздаюць.

3 расказу жыхароў сяла Чорныя Аславы

І ўжо хадзілі па Карпацці ўсім Пра бессмяротнасць мсціўцы казкі-байкі; Пра тры сярэбраныя валасы, Што бераглі яго ад кулі й барткі; Пра зелле-чары, што сівы дзядок, Зрабіў надрэз у далані юначай, Паклаў у рану, каб нідзе нішто Не адвярнула ад хлапца удачы. Як трудна, людзі, усвядоміць нам Маўклівую, як атам, нашу сілу... ... Не першы дзень стары блукаў, ды знаў, Што ён не мае права не асіліць Любой дарогі і любых нягод, Пакуль не знойдзе Доўбуша, не ўмоліць Яго малітваю сяла ўсяго, Каб збараніў ад панскае сваволі. Ке бачыла Падольская зямля Такого, ях Златніцкі, жываеда. За правіну найменшую сялян Да смерці сек, у здзеках меж не ведаў. Быў ротмістрам шляхецкіх карных войск, Дзе ні з'яўляўся, лютаваў, як турак. Насілле, згубу ўсюды нёс з сабой, Не думаючы пра свае хаўтуры. ... Стары знямогся, сеў перапачыць. Дрыжалі ногі ў хадаках абдзёртых. Дастаў сухар, вадою размачыў, Перахрысціўся і паднёс да рота. Навокала — вяршыні ды лясы У шчодрым сонцы й красавіцкім ветры. Зусім блізенька падпірала сінь Нязрушна-велічна гара Гаверля. Так не вязаўся мірны краявід У смузе пяшчотнай весняга разліву З пякельнай ношай крыўды, слёз, крыві У сэрцы ў пасланца па справядлівасць. Канаюць людзі пад ярмом чужым, — Чаму ж вы, горы, так спакойна спіце?! Нямое рэха ўзносіла ў душы Імёны Мухі, Грывы, Цеслі, Пынты.[] О не, не спалі горы. Іх сыны Цану сабе і волі сваёй зналі! Не закаваць свабоду ў кайданы, Не вынішчыць яе на гострых палях. Стары падняўся: божа, блаславі, Хай будзе шлях раба твайго нядоўгі. Усё вышэй альпійскіх лугавін Сцяжынка падала яму пад ногі.