Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 79

Ніна Мацяш

... з апрышкамі сваімі па розных сёлах мас сховань і прытулак.

З універсала гетмана Іосіфа. Патоцнага, 1742 г.

... Бо нічога не хачу браць, толькі адпомсціць пану, а усю гаспадарку раздзялю паміж вамі...

Доўбуш—панскаму слузе. Львоўскія архівы рукапісных матэрыялаў

Спрасонку ўздрыгнуў парк на ціхі свіст, I — ледзь стрымаў зялёны ўсклік здзіўлення: У браму — дзе ж падзеўся вартавы? — Бясшумна ўскочылі трынаццаць ценяў. Рассыпаліся паміж дрэў, кустоў, — Няўжо не чуюць ваўкадавы? — Да камяніцы крокаў сто, не далей... Разнесла сціша перазовы соў... Святлом трывожным бліснула акно Златніцкіх спальні. Кучаравы явар, Што ўкаранеў пад самаю сцяной, Ажно знямеў ад згледжанае явы: Сярод пакоя, як вясновы гром, Стаяў Алекса Доўбуш! На падлозе ж Павержаны пан ротмістр дзіка роў, Ірваўся з рук апрышкаў у знямозе. Павіс шматамі далікатны шоўк... — Твой верх, рабуй, нягодны ты поднужэк![] — Не па чырвонцы я сюды прыйшоў, - Па ненавідніцкую тваю душу! Грыміш ключамі ад раллі і хат, Ад паланін, лясоў і цэркваў нават, Ды на адно забыў ты: не запхаць У кішэнь ключы ад дум пакутных нашых. Ты рагатаў, што стогны, дзікі плач Табе мілей, чым музыка любая, — Цяпер на ўласнай скуры ты пабач, Якія «смешныя» твае забавы... І з гэтым словам Доўбуш свечку ўзяў... Схіснуўся спалатнелы пан Златніцкі: «Як смее гэты збуйца[] і басяк!..» Але зірнуў у твар яму і ніцма, Кулём упаў у ногі: — Пашкадуй! — Не я суджу, зямля мая тут судзіць! ... Услед апрышкам свежы вецер дзьмуў, Услед з двароў сачылі ўдзячна людзі, — У старане, як сена стог, палаў Бездапаможна выкляты фальварак. А золак гойдаў песню напалам З настоем маю роснага і гары: Е у мяне топір, топір, та й кована бляшка, Ек топірцем помахаю — ні пана, ні ляшка'.

...таго халопа немагчыма іначай супакоіць, як агаласіць універсалы і пад пагрозаю канфіскацыі маёмасці прымусіць шляхціцаў загадаць сялянам «злавіць дзе-небудзь у сяле» Алексу Доўбуша.

З пісьма аднаго з шляхціцаў Корчына

Пад столлю калыхаўся шызы дым. Віск, рогат, крыкі — вэрхал неймаверны! Ледзь паспяваў да ўсіх карчмар руды. А праз расчыненыя насцеж дзверы Падходзіла ўсё больш і больш людзей. У куце, скраю, на стале дубовым — На ўслоне ногі — ліха віскацеў Скрыпач-басіст; з ім поруч, адмыслова Устрэсваючы бубнам, выбіваў Такт палкай калымыйкі барабаншчык, — Танцорскі шал вясёлкай развіваў Святочныя кіптары, сукні, гачы[]. Як кветку, хлопец песню падкідаў, Пабліскваючы чорнымі вачыма: Ой, заграй ми, музиченько, Най си потанцюю. Ой, присунься, файна рибко, Най тя поцілую! У адказ ляцеў, як горная вада, Задзірысты і колкі смех дзяўчыны: Цілував-ес, мій миленький, Губки прилипали. Тепер мені твоі губки Від серця відпали! Ды не губляўся парубак ліхі, Круцей ламала весялінка бровы: Каламутна вода в річці, Ходім до кирниці. Не хороша дівчинонька, Ходім до вдовиці! Але і тут зухвалец зноў-такі Наскакваў на гарэзную суровасць: На городі дві тополі, Третя до ніх хвіэ. Не май,не май, мій миленький, На мене надіі'! Бесперастанку за даўкім сталом Мужчыны чаркі Доўбушу цягнулі. — Табе і хлопцам каб гараз было!* — Каб нашы ва'рагі зямлёй дыхнулі! — Браток Алексіку, каб я так жыў, А дай жа я цябе хоць пацалую! — Усё лез даўно ўжо «цёпленькі» мужык. — Мо больш з табою я не пабалюю! Карчма хадзіла ходырам гульбы... Ніхто, апроч Алексы, не прыкмеціў, Як у парозе лірнік стаў сляпы З падлеткам, што вадзіў яго па свеце. Абодва босыя. Цераз плячо Па зрэбнай торбе у таго й д'ругога... Матнуў рукою Доўбуш: — Эй, хлапчо! Вядзі сюды старога! — крыкнуў строга. ... І пацякла — цякла рака тугі, І стыла ў жылах кроў ад тых заплачак З пратэстам струн, і ўсё чамусь другім, Маленькім, вартым жалю, кожны ўбачыў; Сябе, суседа, горы і лясы, І нават бога, гвалтам адбіранага... І не хаваў ніхто сваён слязы, — Музыка не мінаў ніводнай раны... Траха змяніўся песні-сказу лад, Прыйшла ў акорды ўзнёслая ўрачыстасць — І загудзела Байдзіна страла Няўмольнай помстаю цару-турчыну. Не трэба ні царэўначкі твае, Ні хцівай міласці, ані багацця. Запомні, нехрысць: сын не прадае Сваю матулю, а Радзіма ж — маці! Спяваў музыка, і Алекса чуў, Як з кожным словам, з кожнай новай нотай Натхнёная трагічая журбота Будзіла дзёрзка гордасць уваччу За свой народ, за гэтую зямлю... «Прэч, здрадлівыя цяжкія сумненні, Што кроў бязвінных на маім сумленні — Сто крат крывёй віноўных акуплю!..» І стол аж застагнаў ад кулака, Ды ўздрыгнуў раптам Доўбуш непрывычна. — Багдан?! Хілілася да вушака — У твары ні крывіначкі — Марычка...