Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 73

Ніна Мацяш

* * * Божа, Ты й дзеля мяне расхінуў белы свет: дзякуй! Вось, расхінаюся й я прад Табою, растапляюся — да самастраты, да страты ўласнае самсці зямной, каб святоўнай святлотай растапілася горкая пладавіна абмежаванасці і спаняволі. ДАРОСЛЫЯ ДЗЕЦІ Шукаем у спадарожніку нават не водбліск, не водцень, не водгалас, а ўсё нашае ўласнае "я" унайлепшым, у найдасканальшым яго варыянце, - без ніякіх гарантый, але з верай, што - знойдзем! А потым - а так неўзабаве - слёзы, і крыўды, і роспач з укарэньваннем у зацятасць, а потым- атрутная калючына цярновая, увагнаная ў сэрца сёння там, дзе ўчора гойна тулілася да нясцерпу жаданае абяцанне апошняга пялёстка рамонкавага, яго залатая зазнака любасці і пяшчоты. Стаімо на рагу захаду і ўзыходу ўласных ілюзій, сплаканныя, знерваваныя, з дакорамі да спадарожных. Бездапаможныя. Дарослыя дзіеці. АМАЛЬ КАЗКА За гарамі, за даламі, За бяссоннымі начамі, Жыў ды быў вялікі цар — Смутак, духу валадар. Быў той дух і сам не зломак, Моцны, горды быў той дух, Адалець часінай злою Мог любую ён бяду. Добра нам даўно вядома: Страшыць толькі невядомасць. Сёння знае дух паболей: І ўсёведанне падчас Пазбаўляе волі Нас. І тады прыходзіць смутак, Запаноўвае ў душы, І ягоны, Ласкай люты, Голас Цяжка заглушыць. Немагчыма запярэчыць Праўдзе голасу таго, Што ўскрывае недарэчнасць Запаветнага ўсяго. Як уласную няздарнасць, Так яскрава бачыш марнасць Спадзяванняў, намаганняў, Пашанотнасці, кахання... І адзіным выйсцем будзе У безвыходнай той журбе: Памагаць, чым можаш, людзям І не плакаць аб сабе. ПЛАТА Колькі важыць святло? — З адказу на гэта Прырода не робіць сакрэту: Хоць бы столькі, Колькі важыць пялёстак вішнёвага цвету. А колькі ж каштуе святло? — Белы свет Знае плату адну за яго спакон веку: Жыццё чалавека. 1982 НЕАСЯГЛАСЦЬ Ведай карэнне і плады, і аддай іншым лісце, якое змяняецца штогод. Жывая Этыка Н только высоко, у царскнх врат, Прнчастный тайнам, — плакал ребенок. Аляксандр Блок Улада мінальных настрояў — Што й любая часовая ўлада: Варта змяніцца варункам, Як мяняюцца гаспадары, I — Альбо хаўрусуй з імі, Альбо памры! Ніхто паміраць не хоча. Народжаныя — Пакуль хоць неяк жывецца — Жывём, Ахвоча Хлеб штодзённы ашукных прынадаў — Ад шмоцця Да палітычных звадаў — Жуём. Душою мрэем аб лісці, аб лісці... I - Запазычваемся ўсяму: Зямной калысцы, Роду свайму, Жыццю самаму. Азброеным дзідамі Спажывецкіх настрояў Не да згадак пра Лота, пра Ноя. ...А за сцяною Няўцешна рыдае Дзіцянё малое... 1993