Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 72

Ніна Мацяш

СЛУХАЮ ДЗІЎНУЮ ПТУШКУ Слухаю дзіўную птушку. Няма яе ні ў пакоі, ні ў двары. Няма яе ні ў клетцы, ні ў кусце. Нават ва ўяве няма птушкі гэтай. Бо гняздо яе — На крайнім памежжы Сэрца і пусткі. Загрубелым слыхам, Прывучаным да какафоній, У напрузе салодкай лаўлю Чысты-чысты, Няведамна гарманічны Загадкавы голас. Ён яшчэ гэткі далёкі, Што здольны прабіцца насустрач Толькі зіхоткім бліскам — Знакам усемагутнай Неспазнаванай дагэтуль радасці. Дзе ковы мае, Дзе сама я?!. Выклікаю, Слухаю светлазарную птушку... 1990 ПАГЛЯДВАЙМА Ў НЕБА Каб змрок не пасіліў да рук нас прыбраць, Паглядвайма ў неба пры кожнай нагодзе: Нам зоры сусвету штоночы гараць, Нам сонца сусвету шторанку ўзыходзіць. Паглядвайма ў неба, і вочы расплюшчацца, I вушы адчыняцца, і морак растане: Бо сэрца не схоча стаць рэчывам тым, Якое ні промніка не вылучае. Паглядвайма ў неба! 1992 ДА СВЯТА На свеце, й праўда, роўных не бывае: У нечым хтосьці першы, хтось другі. Але няхай нас гэта не кранае, Каб не казалі нашы варагі, Нібы няма ні шчырасці, ні згоды, А добры лад ёсць толькі напаказ. Зла са святлом змаганне йдзе заўсёды. Няхай святло перамагае ў нас! Бо толькі ў ім душа расце крылата. Хай не пакіне нас такое свята! 1991 ЗЕРНЕ Калі спелае зерне пшанічнае Падае ў глебу, Вылушчваецца з яго Пшанічны колас. Калі чалавек у зямлю сыходзіць, Вылушчваецца з яго Зернейка Духу. Толькі чалавек помніць, Што пшаніца была аўсюгом, I памагае ёй быць пшаніцай. Толькі чалавек забывае, Што быў ён глінаю I што хлеб надзённы Здольны браць яго ў рабства. Калі зерне пшаніцы Падае ў глебу, Вылушчваецца з яго Пшанічны колас. Калі чалавек у зямлю сыходзіць, Вылушчваецца з яго Зерне Духу. Зерне Духу раба, Які воблік набудзеш? 1990 У ДАЛІНЕ СЛЁЗ I ў Даліне слёз — так, як у раі: Кушчы, травы ў квеце ды ў расе, Птаства свету слодычна спявае I ў Даліне слёз, і неба грае — Але ціша перуны пасе. Бо ў Далше слез — так, як у раі — Канавана ўсім Любоў-Мілосць, Але там яна ўсё абдымае, А ў Даліне слёз дарма чакае Ласкі нашай, нібы лішні госць. I шалеюць у Даліне слёз Шалам ды крывёй правакаваныя Бедствы, землятрусы ды ўраганы — Варагоўляй выкаханы Лёс. 1991 З ВАЧЭЙ ДАЛОЎ — I З СЭРЦА ПРЭЧ Прымаўка гэтая Бяскрыўднай малачаінкай гайдалася Вакол шляхоў чужых, — Каб на маёй сцяжыне асатом Аднойчы ўпіцца мне ў свядомасць: «Так, праўда. Прысягі — Ноша непасільная Для сэрца». Змірыся з гэтым, Памяць. 1980