Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 70

Ніна Мацяш

* * * Так доўга чалавек глядзеў пад ногі, Навобмацак шукаючы дарог, Нібы ў пачатку даў сабе зарок Нідзе не спатыкнуцца, покі змога. Якім пакутным быў няроўны крок!.. А зоры так зіхцелі над разлогай!.. І ўскінуў горда галаву нябога: «Ад бед сябе я тут не абярог. Быў я пакорны. Вырас нецярплівы. Даволі плазаваць пад зорнай злівай: З самое зоркі дом сабе зраблю!» І ўладна з гэткай сілаю шчымлівай Наблізіў зоры да сябе!.. Шчаслівы Ці будзе ён, пакінуўшы Зямлю?.. ЗАВЯЛІКАЯ Як Самота з госцяй Радасцю развітвалася, Дык усё яе пыталася, дапытвалася: — Што ж ты, мілая, так мала пагасціла? Пэўна, нечым я табе не дагадзіла. Мо няўдалай гаспадыняю была я? Мо табе мая святліца замалая? Пакланілася ёй Радасць і сказала: — Ах, тваёй мне ласкі шчырае хапала. Ты прабач, што пабыла як для прыліку я. Не малая твая хата. Завялікая. * * * Яшчэ ўсё навіваецца вопрадзень утульнасці, супакоенасці, святла, — толькі б хто не чапіў груба, жорстка выкручанага крыла, толькі б хто — незнарок, а ці неабачна — зноў не вымкнуў ранейшага болю!.. Хай хоць трохі яшчэ патрымае ў сваім прыполе абярэжлівая спагада нябёсаў на доле... ЧОРНАЯ ЗОРКА За разважлівасцю, ўдумлівасцю — Як за крапасной сцянон. Годны рух цвярозы твой, Слова сказанае ўзважана, Столькі вытрымкі паважнай, — Закратованы спакой. О якое гэта шчасце, Што жыве на свеце хтось, Каб хоць зрэдку, час ад часу Выбаўляць цябе з палону Незалежнасці тваёй. Каб вяртаць табе самой Існую цябе, такую— Рассмяяную, слабую, Безразважную, пакорную, — Па якой няўсцерп смуткуеш Па-за ўзведзенай сцяной • Волі й мудрасці тваёй!.. Спагадаеш чорным зорам, Звышмагутным, Тым, з каторых І праменьчыку не вырвацца... АДПОМСТА Жыву на Беларусі. Беларуска. Кахаю беларуса. — Вось ён, мой Найдасканалы свет: Адзіна тут, У Любасці дзяржаве, I ўтульна мне, I вольна мне, I песенна. Бо толькі тут Я дыхаю паветрам праўды, I справяддівасці, I мовы прадзедаў маіх. Так мала нас, Шчаслівых узаемнасцю, На заняхаянай адступнікамі, На абабранай, Абражанай зямлі радзіннай. Ты й тут, Адпомста! 1987 НЕ ДАЙМАСЯ Прытульныя, ўсеачышчальныя, усёзагойлівыя воды Нашай любасці!.. Непараўнаная ні з чым, Адзіная такая, I такая ўсеагульная, — Не драбяза, Не драбяза яна пад зорамі, Дзе ўжо блукае прывід «зорных войнаў». Бо што ж яшчэ тут Здольна з мораку выводзіць, Калі не распрамененыя сэрцы? Не даймася ж руйноце Ачужання! Хай будзе шчаслівейшы свет, Хай будзе ён трывалейшы I намі! 1985