ПАВАРОТ НА ЛЕТАДні зімняга сонцастаяння!Мяцельнае кудасы баль,Калі на ўсяленскім арганеПа нотах раскладзена даль!..Дарога па следу смуткуе,Сустрэчы — нібы міражы,Пакуль сваю ўладу святкуюцьРаскутыя маразы.Раптова прасветлена глянеАдліга з-пад волкіх павек, —Дні зімняга сонцастаяння,Цяпла неўміручы павеў!Як шчодрацца блізкія вочы!Як ломка адзвоньвае лёд!..Цяпер ужо сонца не збочыць —На лета яго паварот!ЛІСТОКДубовы лісток падаеш —як руку —I два жалуды...Не весела сэрцайкам на скразняку.Халады.Не нам іх баяцца. Нейк перажывем —Людзьміды з людзьмі.А гэты лісток —яму лепш у траве —Ты садзьмі.З маёй далані ты садзьмі яго самБез жалю-тугі:Хай будзе як ёсць ужо ў нашых лясах,Дарагі...1984СНЕГАПАДЗамець —З белага свету ды з чыстага поля.Як дзівосна туліцца гарачай шчакоюДа шалёна-вясёлага твару завеі...Зноў, як некалі, толькі ў харошае веру.Зноў, як колісь,пяшчотай заходзіцца сэрца.Толькі белая замець. Ні гора. Ні смерці.Белы вір раўнавагі. Ні здрады. Ні звады.Не канчайцеся, вейце, мае снегапады...1974* * *Яшчэ трымаюць маразы,Яшчэ ўспаноўваюць завеі,Але прамень святла на веіУжо кладзецца ад слязы.Ад той слязы, пасля якойДыханне набывае песня —Усё, з чым вера не зачэзне —Не ў шчасце —«Ў волю і спакой».1981
Пакуль глядзіш на белы свет...
М. К. ЧУРЛЁНІС. ДЗЕНЬНіяк не ўстаць.Ніяк не распрастацца.У невядомасць цягне, бы ў смалу.Але ўпіліся ў край планеты пальцы,Усходзіць галавы цяжкой валун!А за спіною —Дзень таго не бачыць, —Хай бачаць тыя, хто сустрэне Дзень! —Як тайны вырыс Космасу,МаячыцьСветлая постаць —Часу пільны цень.Ляжыць зямля пустынная, нямая.Стварэнню свету йсці ў каторы раз!..Глядзіць нам проста ў вочы, не міргае,З засцерагальна ўзнятым пальцамЧАС.ЖЫЛА-БЫЛА РАКА«Не адгаворвайце, — рака прасілаСваіх разумных, асцярожных сёстраў. —Я маю знаць, што там, за гэтым лесам.Я толькі гляну і назад вярнуся».А за дубровай стэп ляжаў асмяглы,Любімы толькі кавылём ды ветрам.І рэчка-неўгамонка навучылаЯго, няплоднага, сады выпешчваць.«Малю, застанься тут! Навек пашанаІ слава з тваім імем будзе зліта».«Даруйце... Але ж мне мусова трэбаДаведацца, што там, за той гарою...» —Шапнула рэчка стэпу вінавата.Быў шлях яе і доўгі, і нялёгкі.Нарэшце стаў лавіць напяты слыхЯкісьці невыразны, певыказны,Як мара неакрэсленая, пошум.Забілася няроўна, гулка сэрцаУ шчасным прадчуванні адкрыцця.Ды трэба ж!Паслізнулася рачулкаНа шэрай, абыякавай скалеІ ўніз — грудзьмі ў бяздоннае правалле!..I, падаючы, шчэ вярнуць паспелаЗамоўленай сівой цясніне мовуІ на ляту ўжо ўчула шчэ пра мора,І мільганула яснае: «Дайсці б!..»Жыла-была рака...Жыві, рака!1970