ВЯСЁЛКАХмары з самага ранку —набраклыя, шызыя.Дождж ад самага ранку няўтомна палюшчыць.Аж не верыцца ў золкасць за мокраю шыбаю:Ціхамірна і соладка на сэрцы трывушчым.Мілы, што гэта?!.Што ты...зусім і не плачу я,Пачакай... парушынка да вейкі прыпала...За ўсё лета ні разу вясёлкі не бачыла –Аж цяпер восьу небе асеннім заграла!..1981НЕ АДДАВАЙ СЯБЕ САМОЦЕ
Э. М. I.
На золку прымаразкі ходзяць,Не першы жоўты ліст упаў.Не аддавай сябе самоце,Заўчасна ёй не саступай.Няхай пазначана журбоюРасстанне восені з вясной,Нашто ж развітвацца з сабою,Сябе збаўляць першаасноў,Калі вачам — нябёс сінеча,Калі рукам — барвяны ліст,Калі для сэрца — позірк нечы,І ўздрыгне сэрца, як калісь...ЗНІЧКАІ ты мне зорку абяцаў,І падарыў яе ў шуканніЦяпла спагады і любові.І ў нас адліжнела на сэрцы,Бо мы не ведалі яшчэ,Што зорка тая наша —Знічка.Цяпер жа, ведаючы ўсёПра справядлівасць нашай знічкі,Не хочам ведаць анічога,І ў страху перад халадаміЗноў прагнем зоркі —Сэрца друга.1977СКАРГА ДЗІКАЙ ЯБЛЫНІЯ ў сад хачу!У той прасторны сад,Дзе вішанна, і яблычна, і грушна, —Мне тут, на ўзмежку вольным гэтым,Душна.Мне млосна ад прасторы навакол,Між быльнягу учэпістага стыну:Там,Блізкай дзе няма душы, —Пустыня.Я ў сад хачу!Я клопату хачу!Бязглузда ж усыпаць пладамі вецце,Каб іх стаптаў,Каб змарнаваў іхВецер.Я ў сад хачу!1977* * *Адна...Яна яшчэ здалёк відна:На выгарбку, вятрам усім адкрытым,Стаіць сухая, чорная сасна,Як даўкі сімвал тлену і нябыту.Ні дрэўца, ані кусціка —ВаколКрыжы ды цёмны камень надмагілля.Ды сухастоіна, нібы драконЗ вычварна пакручастым мёртвым крыллем...Так давялося на вяку саснеБыць сведкай толькі гора ды няшчасця,Што сіл няма ўжо ні зазелянецьХоць голькаю адной,Ні ўпасці.1977* * *«Будзе лета, як звон, пустое».Гэты голас даўно знаю.Не затоім крыўду на тое,Што адбыцца й не магло з намі.Светлячок выпадковы блісне —І да ўздрыгу вусцішна стане:Абяцаўся свет быць вялізным -—Звёўся да чакання світання.Абяцаўся свет быць вадою —Звёўся да ненатольнай смагі.Глухне сад лебядою.З дзічкі зыркае расамаха.1981