* * *Непраглядна-чорная вада,Натапыраная асакою.А да берага — рукой падаць.Я ж вяслую ўпартаю рукою.А куды, і з чым я прыплыву,Што шукаю, што знайду, пакіну?I нашто, хоць ранюся, ірвуI вяслом сцінаю асачыну?I спачыну ў гэтым — не відаць,Бо ажно самому шляху чоўнаТак баліць, каб светлаю вадаСталаз непраглядна-чорнай.1977* * *З блакіту задыхаецца зямля, —Асмяглай зеленню травы й лістоты,Калоссем — з прагай спеласці —ў паляхДа неба цягнецца услед грымотам.Ды ліўні ўваскрасальныя ўсё міма:Ты не любімы.Бяскроўныя нябёсы і ралляУ колеры адным — у шэрым — стынуць.Ні зоркі барвы; зводдаль спакваляНагортваецца снежная пустыня;Адзіна ветру свіст здзічэлы, грубы:Сам больш не любіш.* * *Той краёчак даляглядуІ дагэтуль прад вачыма:ДзвеляцеліаблачыныПа краёчку далягляду!Паасобку,Ды суладна,Так напеўна,Так парыўна,Побач, поруч,Неадрыўнаад краёчка далягляду!Незліянае адзінства,Блізкасці, і меж улада,І нятоеная радасць —Па краёчку далягляду!Разам, —І падмен не трэба!Роднасць, —І даволі платы!На краёчку далягляду —У самым сэрцы свайго неба!1977ДОЖДЖВось і дождж. Так чакалі яго!Наваколле ажно прыўзнялосяДа слівовай хмарыны тугой,Набрынялай у небе бялёсым.Ні маланак, ні перуноў.Запаволена, роўна, ўрачыстаЦёплы лівень, густы, як руно,З насалодай акрыў дол вячысты.З ганка ўсцешана, як тапалёк,Хлопчык цягне ў залеву далоньцы.Голас бацькі, як сон, як апёк: —Гэй, у хату! «Крый божа, стронцый...»1971ПАВУЧОКСшалець ад радасці — як недарэчна,Як гэта жалю варта, сапраўды,Аслепнуць і забыць, што вечна, вечнаТы тут на павуцінку ад жуды.Падцяты ў самым сонцы, і не сцяміш,Як апынешся зноў у чорнай яме...«Няхай не трызніцца, што ты тут — волат!Не блюзніцца ўсёўладдзе ўласных рук!А вось пабач, які ты босы-голы!Паслухай вось, бяссілы, сык гадзюк!..»Цябе шкадуюць проста адмыслова!А з ямы выбавіць хоць хто гатовы?Варушыцца надзеі павучок...Зноў выштукуеш залаты гачок?..1988* * *Снягі абложныя прадвеснеПратне травіначкі лязом,І свет наш прадаўжальна змесціцьПаміж усмешкай і слязой,І зноў панітавана будзеВясёлка траўня і слата,І радасць гэтак лёгка спудзіць,І стогну цяжка вылятаць.Снягі прыпалыя прадвеснеПратне травіначкі лязом,І цэлы свет працяжна змесціцьПаміж усмешкай і слязой,Дзе недазвол на безнадзейнасць,Дзе спадзяванняў правата,Што нас нявыказнае здзейсніцьРаней, чым прыйдзе немата.