Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 67

Ніна Мацяш

I ДЗЕЛЯ ЦЯБЕ

Таму пашлем святло,

хто ўсміхаецца цемры.

Жывая Этыка

Не бойся, Не палохайся постраху адзіноты: Гэта ўява твая, Не болей, Калі нават найпершыя людзі — Адам ды Ева — Не былі адзінокія У Сусвеце. I дзеля цябе Сонца свеціць! Не бойся, Не лякайся пачвары смутку, Якая Жудна рыкае Пра марнасць твайго існавання: У скутку, Гэта ўява, не болей, Калі нават зялінка малая, Адкрасаваўшы, Зноў, з мёртвых устаўшы, Сонца шукае. Усміхніся: Дай навочна з'явіцца таму, Што вечна I ў табе залачае, — Твайму Вялікадню, Тваёй перамозе радасці Над адчаем! Усміхніся ўсяму, Што варожаю цемраю гнеціць: I дзеля цябе Сонца свеціць! ЖЫЦЦЁ — ЯК КАЗКА (да партрэта Сент-Экзюперы) Жыццё, сапраўды, як казка: Ідзеш ад бяды да бяды. То сцюжна, то слізка, то гразка, То моташна да жуды. Туманам забрана поле. Ідзеш ад надзей да надзей. Але не сляпая доля. Бо плуг твой цябе вядзе. Канчаецца ўсё шчасліва, — Шчаслівы ў казак канец, — Заснеш пасяродку нівы, Спакоены ўрэшце жнец. 1983 * * * Мы стрэнемся, хоць нас ужо не будзе, Не будзе ні мяне, ані цябе. Наступнікі, нязнаныя нам людзі, Аявяць немагчымае цяпер. І той, хто нас адорыць стрэчай гэтай— Сярод уласнай лютае зімы Знячэўку словам нашым абагрэты— Не будзе нават всдаць ён, што мы Нягучнай тою, запаветнай песняй, Што болем адазвалася на боль, Нябачана ў чужой душы ўваскрэслі. ...А тут я размінулася з табой. 1974 ВЕРНАСЦЬ РАДАСЦІ

Былыя дні не праходзяць,

Яны адкладаюцца болем

Галіна Стома

Хай шмат не збудзецца, бо не збылося, Хай праўду кажуць, яшто як ад відна, Так будзе й да цямна, - Усё злілося – Учынкі, словы, немач безгалосся – У вечнай прозе, ёсць яна адна: Быць верным радасці, як верная нябёсам Галубізна. 1970 ПЕСНЯ «Сонцам Дзень пачынаецца. Ясным сонцам адметны дзень, Як бы хмары ні слаліся нізка» — Ценем вернай ахоўніцы Песня гэта Шчымліва за мною ідзе Ад калыскі. Не прыстаць, Не здарожыцца, Не звярнуць на пярэдых, спачын, Не пакінуць абурана, За сабою не ляпнуць дзвярыма, як векам. Песня помніць: Адступіся яна ад людское душы — І ўжо не ўберагчы Анічым Чалавека.