І ЧАЙКІСугучча апярэння і паставы годнай,Праніклівага зроку вастрыня,Імклівасць дужых крыл,Дакладнасць рухуІм—Лёткім злучнікам нябёсаў і вады —Азёрным чайкам волелюбнымДадзена.І вось —ЯныНад сметнікам крыкліва мітусяццаI, нібы вераб'і кароткапёрыя,Да хрыпу свараццаЗа чэрствую скарынку...У НАВАЛЬНІЦУНе навальніца — светапрастаўленне!Прыбілі ноч да долу перуны.Прад ураганам дрэвы — на калені!I толькі стогнуць здушана яны.Сляпога ліўня кручаная плёткаПа іх галовах скораных — з пляча!I ні табе збавення, ні палёгкі,Ні права на абураны адчай.А па сцяжыне да здранцвелай хаты,Праз хіжы зырк ламаных бліскавіц,Бяжыць дзяўчо. З каханым. З вечарніц.Як абяцанне сонечнага свята.1965ДЗЕВЯТАЕ МАЯДоўга цень на долю падаў,Я свой ясны дзень шукала, —А яго закалыхалаНочна белым голлі саду.Ледзь шчакой крануся вецця —Абсыпаюць цветам промні.Як цябе, глыбока помню:Мірамгэта ўсё завецца...1977БАЕЧКА— Шэра-буры верабейка-верабеечка,Прыжывіся ў маім садзе, дам капеечку!Ну навошта верабейку тыя грошыкі?Ды садок сам па сабе такі ўжо гожанькі!Сонца ззяе — аж не глянуць, вочкі слепяцца,А на голлі квет да квету так і лепіцца,А на кожным на лісточку, на зяліначцыДыяменцікам звісае па расіначцы, —I прынада, і прытулле дзіўназыкае!Абжывае сад птушыначка, чырыкае.Паскакала-палятала шмат ці трошачкі —Што за дзіва: тут ні семачкі, ні мошачкі...Захацелася напіцца верабейчыку,А раса ўжо не раса — крышталь-каменьчыкі...Узлунала недаўменна рэха гучнае:Зёлкі, кветкі, дрэвы, сонца —ўсё тут штучнае!Тузануўся шэра-буры ў неба сіняе —Марна: лапкі ўжо аблутаны, засілены!Як падкошаны, зваліўся верабеечка:Ані волі ў небаракі, ні капеечкі...1989ПОЛЕНе калоссем —тваімі рукамі шурпатымілашчыцца поле.Не асотам —тваёю халоднай цвярозасцюколецца поле.Над валошкаміпавуцінка танюткая, сумнаяжылачкай б'ецца...АРАБІНЫСтрымгалоў ляцяць уніз дажджы рабыя,Восень лісце замятае на парог.Арабіны, арабіны, арабіны,Як паходні каля выцвілых дарог.Арабіны, арабіны, арабіны,Бы струмені зацвярдзелага вінаЦі асколкі цеплаватага рубінуУ рудых далонях схмаранага дня.Хоч не хоч, ды толькі часу не прыпыніш.Лета бабіна кароткае, бы ўскрык.Гнуцца долу арабіны, як рабыні,Як збавення, выглядаюць красавік.1967