ШЫПШЫНАГляджу на куст шыпшынавы з тугою:Не ўбераглі яе калючкі цвету.Дзеля чаго ж яны тады на голлі?Маўчыць маё дасведчанае лета.Ажно да ўзлесся з сонечнай палянайУсеўладарна падступіла жыта.Нямала і ў мяне галін зламанаЧужым і ўласным хапатлівым бытам...Спакой — не здзьмуць апоўднюй парушыныЗ ліста, ён і не сіліцца дарэмна.Я знаю: быць шыпшынаю шыпшыне,Пакуль зямлі трымаецца карэннем.І ўсё ж на куст гляджу, гляджуз тугою —Не ўбераглі яго калючкі цвету.Дзеля чаго яны тады на голлі?Маўчыць маё дасведчанае лета.1975АРАБІНЫНу вось, зноў арабіны адцвілі,Шчэ ў адзін чэрвень велічна ўваходзяць.Хто я? Дзеля чаго тут, на зямлі?Нашто брыла тысячагоддзі,Пакуль, як арабіна ў лета, крокУ гэтую хвіліну не зрабіла,Якая — памылкова ці знарок?—Са сну маю свядомасць абудзіла?Лістоты й гронак вязіва шуміцьПрад небам вечнае зачараванне.А я — а я ўсяго кароткі міг,Працяг у часе нечых існаванняў.Працяг іх лепшых помыслаў, відаць,Надзея іх няздзейсненых памкненняў.Я ж чую, чую: плодная вадаУпарта акрынічвае карэннеМаё; і я — за продкаў, за сябе—Распростваю спіну, увысь цягнуся.Ідуць у задуменні, не ў журбеУ песнюарабіны Беларусі.ЛЯ ВОЗЕРАЗялёны бераг. І вада — зялёная.І вочы — як трава і як вада....Чаму вы, хвалі, хоць імкнеце ўдаль.Аднак усюды — берагоў палонныя?Дзе б ні стаяў над возерам, нязменна выТо гнеўныя, то ціхія — да ног...Зялёная вада. Пяску клінок.І вочы — зелянкавыя, праменныя.1973ДАЖДЖЫНАШапоча дождж ліпнёвыЗа шыбаю начной.Спакой ягонай мовы —Вянец на мой спакой.Даволі ж бо, даволіМне прывідаў лавіць.Хачу, нарэшце, волі:Хачу пакорнай быць.Пакорнай, як дажджына,Што дасягнуць змаглаПрызоркавых вышыняў,А ўсё ж у пыл лягла.Каб зноў, калі падоліць,Узняцца шчэ вышэй,А падаючы долу,Як праўду, мець свой шэпт.Шапоча дождж ліпнёвыЗа шыбаю начной.Спакой ягонай мовы —Вянец на мой спакой.1990РЭМЕЗПрага неба, вышыняў прачыстыхАдкладзецца маршчынкай на лбе.Дзень мой толькі з табой найсвятлісты,Не крыляецца мне — без цябе.I ссутоньваюся, і нямею,Хоць упарта, як рэмез, вяжуЯ гняздзечка любові — ў надзеі,Што тваю адагрэю душу.Прывід мары становіцца явай,I нядзеліцца будні трыснёгАд табой зноў набытага праваБыць —каб сонцам валодаць, як бог.Над гняздзечкам лісток залацее.Ва ўспамін ён у чый упадзе?..Супакойваюся і чысцею.Ты са мной, і не горкі мне дзень.1989