Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 60

Ніна Мацяш

ЯЛІНА Не пытаю, яліна, чаму З боку поўдня пышней тваё голле: Неаднойчы і нада мной Сцюжа люта скуголіла. I зусім не пытаю, чаму Ты ніколі у поле не выйшла: Без сябрыны побач і я Не выжыла б. 1973 КАЛІ Б ЗАПЫТАЎ Я не хацела б, мой маленькі хлопчык, З вачыма — што ўраселы лёну цвет, — Цікаўнымі, як птушаняты, — Я не хацела б, каб — васьмігадовы — Ты раптам па-старэчы запытаўся: Што думаю я аб жыцці? Хутчэй за ўсё, ты гэтак не спытаеш, Хаця наўздзіў парадаксальныя твае «Дзе», «як», «чаму», «нашто», Нібы насенне абдуванчыкаў, зрываных Табою, Так і носяцца наўкола Мяне — Празрыста, лётка, чэпка — вечна. Маленькі хлопчык мой! Глядзі часцей На краявіды родныя, Узірайся У травінку, ў птушку, ў дрэва, У зару, Якою днеюць нашы краявіды: Яны табе памогуць авалодаць Любові скарбам. КАНІ Куды вас выжыў рык бульдозераў, Уладары балотца — кані? Павержанымі лазнякамі Ледзь дыхае яно, былое, Былое ўжо... Ці плаўні возера Цяпер вас, птахі, прытулілі? Ёсць зацішак... Якая ж сіла Густой, маўклівай чарадою Шпурляе вас сюды штозолку Гняздоўе абляцець — I толькі? О, так і з намі! У бязвоблаччы Ліхая грымне нечаканасць, I ўсё, чым быў жывы, як кані, Шугне кудысь у паратунку. А потым вернецца і поначы, Зарой, Сваю шукае прыстань, Ды зруйнавана ўсё тут чыста, Ранейшаму няма прытулку, Ранейшаму душа чужая... Ці лепшае ў ёй прарастае? 1974 КРЫНІЦА Бярозавым святлом упала поўня У ціха разгайданы ветрам гай. Абавязкова некалі прыпомніць Табе твая пічаслівая туга І гэты гай, і апантанасць поўні. Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь, Абавязкова вернецца сюды Твая душа, як па жывіцу, прыйдзе Да гэтае крынічнае вады, Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь. Яна адна тут, ясная крыніца. Цяпер ты і не думаеш, бадай, Што толькі ў ёй адзінай і бруіцца Жыццё, якім гаворыць з намі гай. Любоў... Яна — як гэтая крыніца... Бярозавым святлом упала поўня... СОН-ТРАВА Якая дзіўнасць... Аж неверагодна... Цвярозы ліпень, чабаровы свет, І раптам — кропляю нябёс пагодных — Званок світальны сон-травы ў траве. Якая дзіўнасць... Дзе, у чым прычына, У якой нястачы вод, святла, цяпла, Што кветка толькі зараз расцвІла, Свой май у ліпні толькі прыручыла? Якая дзіўнасць... Я крануць не смею Бунтоўны, пе ў пару, яе агонь: У цвярозасці чабору страсна спее Званок няспраўджанага сну майго. 1973