МЕЛОДЫЙКАПамру — забудуць хутка. Не змаглаТут вартага зрабіць я анічога,Хоць і выпальвала душу датлаПакутай за сябе і за другога.А што пакіну? Толькі жменьку слоў,Мелодыйку любові і змаганняЗа ўсё, што выбаўляе з кайданоўАбездухоўленага працвітання.Ляці, мая мелодыйка, ляці!Будзі сінічкаю дрымучасць неба,Калі мне не хлусілі пры жыцці,Што нехта меў тут і ў табе патрэбу...1984НАДЗЕІ, ЯКУЮ ПРЫВЯЛІ ЗА РУКАЎТы ўсё перамінаешся ў парозе?Шкада, не ўласнай воляю прыйшла...Ну што ж! Праходзь.З тваіх сясцёр цвілаТут не адна, ды час іхпамарозіў...Ах, тыя, хто прывёў цябе сюды, —На свеце найдарожшыя мне людзі.Хай кожны крок іх крокам шчасця будзеПраз доўгія, пагодныя гады!Прысядзь на хвілю. Я не затрымаю.Даруй, затрымваць —проста не хачу.За ўсё на свеце тут жыццём плачу.(Нібыта ў тым бальзакаўскім рамане,Шматок шчыгрыну менее ўваччу...)Ты мне — чужая,хоць цябе сюдыПаслалі найдарожшыя мне людзі —Хай кожны крок іх крокам шчасця будзеПраз доўгія, пагодныя гады!Твая вясёлкавасць не ўскалыхне.Таму, хто яваю не ашуканы,Навошта мыліцы самападману?Пакінь мяне.1975* * *О, калі б толькі мог мой жорсткі смутакПалёту ластаўкі быць карацей...Ды ведаю, надоўга ён раскуты,Да моцы зноў акрыленых надзей.А я тужу аб акіяне мудрым —Рукой прылашчыць бы халодны лоб...А мне недастае той шызай тундры,Дзе сэрца мужнасць мо знайсці змагло б.А я сумую аб пякельным поўдні,Аб той краіне, дзе ні ты, ні яНе захацелі б боль і крыўды помніць, —Тваё каханне і натхнёнасць дзе мая.1968САМОЦі надзеі непраўдзівыя,Ці дарожанькі не тыя,Ці сама я негадзівая, —Адвярнуліся святыя!Ці не так, як трэба, клікала,Ці не там я іх шукала?Ветру скрыпачка пілікае,Каб галоўку не ламала.Крач не крач самотнай вуціцайЦі гадай на каве ў місе,А ўсё суджанае збудзеццаI само,хоць задавіся!1990* * *А можа, ўдасца, мо сябе ўтаймую,Душу і цела ў розуме злучу?I лета доўгае перазімую,За халады пакорай заплачу.Пасля цяжкіх, бязлітасных агледзінПачуццяў, што пакутай параслі,Вярнуся ў час, які мне шчэ адведзенНа гэтай пакрываўленай Зямлі.Шчэ закрасуюць буйна краскі ў лузе,Шчэ завіруюць снежныя віры, —Спакойная і шчырая, вярнусяЗ людзьмі пра шлях і долю гаварыць.I падстаўляць сваё плячо слабое,Дзе хоць каго паратаваць змагу.Мы ўсе — з любові, ўсе мы — да любові,А як жа мы прад ёю ўсе ў даўгу!..То, можа, ўдасца, мо сябе ўтаймую,Душу і цела ў розуме злучу,I неяк жытку гэту дазімую,I новай гэтакай — не захачу.1985