ДЫЯЛОГДуша мая, дай адпачынак мне:Даволі песень з болем і тугою!Так хочацца ў жытнёвай старанеСябе прыўзняць мелодыяй другою!..I чую вінаватае ў адказ:Нас абмінае радасць палахліва.Усе ж плачы сыходзяцца да нас:Відаць, зашмат на свеце нешчаслівых...1981* * *Кагосьці вёрсты разлучаюць,Кагосьці звязваюць навек.Сляды на ранішняй траве,Сляды, і ўсе — у незвычайнасць.Ах, цудзе! Папараці кветка...Як прагнем мы цябе знайсці.Ды толькі мала хто спасціг,У чымшукаць такую рэдкасць.I падаюць пад ногі версты.Ідзём праз лёс, нібы праз лес,Наперарэз,наперарэзВялікай, палахлівай радасці!1969* * *Зноўку ноч цыганкай каля ганка,Зноў прыйшла прарочыць-варажыцьСамыя шчаслівыя світанкі,Самыя гаючыя дажджы.Пазбіраю ў жменю смутку зёрны,I ў цыганкі добрай на вачахАднясу, шпурну на дно азёрнаеСвой былы і будучы адчай.Расчыню прад варажбіткай дзверы,Усміхнуся лёсу, як табе,I паверу, як дзіця, паверуСамай несусветнай варажбе!1969УСЁ ПАЎТАРАЕЦЦАУсё паўтараецца — з кожным і ў кожным?Дзяўчынка, мой след абміні,Прайдзі муравой, а не колкаю пожняй, —Не хмарцеся, юныя дні!Ды ўсё паўтараецца... Не прамінае.I таўры на лёсах гараць:Даецца жыццё нам, каб радасць з адчаемВучыліся мы прыміраць.Каму ж удаецца ў адпушчаным часеНаблізіцца хоць на паўкроку да ясі?1989РАСЧАРАВАННЕРасчараванне — як абвал.Хіба ўгадаеш гэта ліха?Уцёк каменьчык з-пад нагі,За ім знянацку і другі,Чацвёрты, восьмы... Шчэ імгненне —І вось пад кручу ужо, уніз,Лавіна груку і камення!Галёкне рэха ў катлавіне,Заб'ецца спуду ў стромах сініх,І раптам стане ціха-ціха...Расчараванне — як абвал.1969ПРЫ ПЕСНІІ нядзелязапанядзелена.Чым каштоўным я тут надзелена?Ёсць жытнёвы кут з тою хатаю,Што на ласку мне так багатая.У гародчыку спее мачына,За сталом звініць песня матчына.— Ой, жураўку, жураўку,Чаго крычыш на ранку?— Ой, як жа ж мне не крычаць? —Трэба высака лятаць...Падхаплю жалю мову шчырую:Не вяртаецца жораў з выраю.Хай не журыцца, хай не плачацца:Далягляд з жальбы не зыначыцца.Шкода толькі дня, той нядзелі мне,Што святочнасцю так абдзелена.1981