* * *Снег упаў на голле залатое.Толькі ўчора сонцам ліўся ліст —А сягоння пад завейны свістСнег упаў на голле валатое.І шчыміць разгублена душа,Нібы не бярозка, а сама яТак безабаронна адгараю, —І разгублена шчыміць душа...1982ПЧОЛКАСшывае лёс крывой іголкайПамкненні й чыны ніткай скрухі.Душа нектар свой,быццам пчолка,Усё шукае ў полі руху.Нічым пагрэбаваць не можа,Хоць не заўсёды патрапляеЗ падзейнай наквеці варожайЖывіцца тым, шго прасвятляе.,І мус уроку паўтарацца,Пакуль не ўсвоіцца належна,Што не ад змены дэкарацыйСпектакльі ролі ў імзалежаць.НЕ СПАЗНІСЯТолькі мо ў казцы ёсць лёс —нібы кошык,Поўны адно медуніц ды суніц.Бойся спазніцца са словам харошым:Тонка прадзецца жыццёвая ніць.А ліха не спіць...Ах,запіваць бы сухую скарынкуНаканаванага —з чыстых крыніціБойся спазніцца з харошым учынкам:Тонка прадзецца жыццёвая ніць.А ліха не спіць...1983ГАЛІНКА ПЛЮШЧУГляджу на галінку плюшчу пакаёвага:Упарта імкнецца яна з кута цёмнагаДа праёму ваконнага,Лістком за лістком сягаеНаўпрост да святла,I няма на шляху да ягоНіякой перашкоды.Толькі ж раптамБы нейкая сіла галінку спыняеI нават у бок процілеглыЗаварочвае!Як прыкметна мізэрнее лісце яеУ такім адхіленні —У шуканні ранейшага сонца свайго,Падаванага ёйУ час побыту ў іншым пакоі...Але на шляхах у былоеНяма поступу ўперад.I выпростваецца сцябліна,I разгортвае новае сакавітае лісцеУ руху да Сутнага!Гляджу на галінку плюшчу пакаёвага.Бачу самую сябе.1990* * *Дзе ты, даўняя любасць?Белы корань душы...Глей самотнасці грубайДзёрзка разварушы!Даўкіх будняў прагалыПеракрэслі сабой.Без цябе што б я зналаПра пяшчоту, пра боль?Мне маркоты не збыцца,Як гарбунні — гарба.Без цябе не адкрыцца,Што такое журба.Так настойліва бедыПромнік сонца дзяўбе...Як магла б я паведацьПрагу жыць —без цябе?Дзе б я чэрпала сілыУсміхацца, спяваць?Чымпадцятыя крылыТут змагла б мацавацьТы ці лекі, ці згуба —Нематой не душы,Безаглядная любасць,Вечны корань душы...1982