НЕСПАКОЙУ мяне ўсё добра, ціха, ясна.Гэткі ж ясны і спакойны дзень.Дык чаму ж, як пры бядзе уласнай,Штось таемнае душу гняце?Сонца залівае тратуарыУ абдымках густалістых ліп.Углядаюся ў людскія твары:Чый жа боль сягоння мне баліць?..1971АГОНЬ УНАЧЫНяма святла.Відаць, абрыў на лініі —Вятрыска круціць, нібы ашалеў.Прыклала ноч свае далоні сініяДа шыб, дрыжачых пад гундосы спеў.А мне — утульна, нечакана хораша,Прыціхшы, слухаць буру і сябе,Ступаць за думкай без шчымлівай горычы,Як аратай за плугам пры сяўбе.Ды раптам сэрца працяло трывожнае:А што, калі з дарогі хто зблудзіў,Ці проста страшна стала падарожнаму,Што ў непагадзі ён зусім адзін?..Асмалак свечкі леташняй каляднаеШукаю ў скрынцы вобмацкам хутчэй —I вось ужо з акна майго выглядваеСкупы агеньчык, добры гном начэй!Шыбуй сюды, знявераны і стомлены!Тут рук сяброўскіх шчырае цяпло.I падалося мне:сам шквал надломленыБыў гэтым кволым, прызыўным святлом.Калі ў сваёй дарозе, часам здрадлівай,Згублю з-пад ног збалелых цвёрды грунт,Я так хацела б, каб і мне здагадліваАгеньчык нечае душы спагадлівайВыратавальна ў вочы зазірнуў.1965* * *Шчэ не журуся я па харастве,Якое параскрадваюць маршчыны.Смуткую: без мяне мае сцяжыныМарнеюць па пяску і па траве.Па мураве, па камені, вадзеМной не адкрыты свет мяне гукае,І з немагчымасцю ўсё не звыкаю,Пакуль мне Парка ніць сваю прадзе.Пакуль яе не абарве няўзнак,Мне столькі трэба зведаць і пабачыцьЛюдзей у працы, весялосці, плачы,Каб зразумець, што так, а што не так,Што не па-людску складваю ў жыцці.Падчас і па чужых краях журуся,А хопіць і куточка Беларусі,Каб цэлы век свой да яе ісці.1977* * *Ведаем, жывём занадта мала,Каб на прыканцы не шкадаваць,Што не ўсё, чым доля нас вітала,З годнасцю мы ўмелі адвітаць.Ды ў часы расцугленых нейтронаў,Прамянёвай хуткасці часы,Так жывём, нібы ўжо забароненаВыпадку наш промень пагасіць.Быццам не паўвеку нейкіх толькі —Дадзена паўвечнасці ў запас,І падбаць яшчэ паспеем з толкам,Будзе дастаткова сілы ў нас,Каб вярнуць запушчанаму садуПлён надзеі і харашыню,Каб, шануючы душы радню,У сабе знайсці апору й раду...1979* * *Твайго палону прагну я —Не пакідай мяне, работа.Хай дыхае у твар спякотайРалля суровая твая.Адно на ёй, адно на ёйКаласаваць таму спакою,Што непастойнасцю сваёйЗнявечаную памяць гоіць.Ён, як бясцэнны дар, нясеУ плыні руху забыванне,Што след наш тут — след па расе,Што вечны тут адны пытанні.Але з прасветласцю якойСцвярджаць я свету не баюсяСваёю кожнай баразной:Жыву!Люблю!Не наталюся!1974