...I любасць белаю лілеяйУсходзіць з хваль саракавых...Няхай давеку не мялееКрыніца радасцяў тваіх,Турботаў, клопатаў вясновых.У долі шчодрая рука:Ужо не спустазеліць словаТваёў палях Мацерыка!Травень, 1982ЗАЛАТАЯ ДЗІДА
Валянціне
Тваё жыццё і праўда - як прадвесне,Калі зіма змагаецца з вясной,Калі нябёсаў жаўрукова песняЛедзь выжывае ў золі снегавой.І немач цела, і зямныя страты,І марны пошук праўды на зямлі, -Як сіляцца яны твой дух за краты,У гіблы лёх адчаю пасяліць!..І як бы йшчэ, якім бы чынам-дзівамУбараніцца ад бяды ён змог,Калі б не той святоўны абярог -Тваёй любові залатая дзіда?5 красавіка '97* * *...Трапечаш між людзьмі —Ліст у лістве густой.Расіначку садзьмі —I ліст ужо не той.I ўжо інакшы свет,Інакшы ў часу твар.Пакуль ты у лістве,I ты —яна, ліства.У слотнае радніI ўсмех свой, і правы....Чуць, як лістком аднымБалючакуст жывы...1976РАНДО ДЛЯ МАР’І НОВІКВось і для верша ёсць прычына,Яна зусім навідавочку:Касіла Мар'я канюшынуУ Ярашэўскага ў садочку.Каітнелі ружы і вяргіні.Ступала быццам па шнурочкуАдважная касінярыняУ Ярашэўскага ў садочку.Пракосы ж клаліся крывенька...Касіла Мар’я аж да ночкі,Аж покуль конік не заценькаўУ Ярашэўскага ў садочку.Зацёхкаў конік, як салоўка...І села Мар'я ў халадочку,Схіліла гожую галоўкуУ Ярашэўскага ў садочку.Залюбавалася міжволі,Хоць і зажурваліся вочкі:"Няўжо не буду больш ніколіУ Ярашэўскага ў садочку?.."Душы не кратай, паняверка,Сумненні, адбягайце ўпрочкі:Яшчэ паходзіць касінеркаУ Ярашэўскага ў садочку!3 вечара на 14 жніўня '97,Гота (Цюрынгія)* * *
Памяці
Леаніда Якубовіча
Я — камень, кінуты ў раку.Кругі, расходзяцца кругі,Усё шырэй, шырэй, здаецца.Ды раптам зыркне бліскавіца,I ўжо не вочы ўбачаць — сэрца:Усё шчыльней, шчыльней кругі...1970* * *
На магілу
Леаніда Якубовіча
Вечна поруч...«Дзень добры, Ніна!Нешта ты, сяброўка, прымоўкла...Як там маецца вёска Нівы?Што пяе канал тваім вокнам?Так даўно не пісаў... Даруй мне.Гэткі час нейкі быў няпэўны.Несці радасць люблю, як дарунак,А з нягоды нягода, пэўна ж?А было не зусім вясёла:То адно не ў лад, то другое.Людзі, ведаю, не анёлы,Толькі гэта сэрца не гоіць...Можа, трэба было б іначай?Можа, трэба не так хваравіта?Ды, відаць, мне ўжо лёсам прызначанаПодласць біць і быць подласцю бітым.Я, здаецца, завёў пра сумнае...Чапялою мяне, чапялою!...Знаеш, Нін, толькі хмара насунецца,Завіруюць сняжынкі роем —I прыгадамі ўжо прыкованы,Як дзікун да агню святога,Да сустрэчы той невыпадковае,Дзе звяло нас СП ці Богам!Што чуваць у сяброў нашых, Ніна?Мо пашчасціць — летам збярэмся.Нізка кланяюсь вёсцы НівыI тваёй любімай бярэзінцы...»За акном бяззорна і нема,Ноч — як чорная штольня шахты,Дзе разбілася яснае небаУ тваю апошнюю вахту.Вёска Нівы спраўляе вяселлі,Вёска Нівы спраўляе радзіны.Што ніколі яе аселіцыБольш не стрэць цябе —страшна, дзіка.Перадушаны крык маўчаннемУ душы — як сізіфаў камень.У кожнай пошце няўцямна вачаміАд цябе ліста ўсё шукаю...1970