* * *Я з Вамі развіталася. Даўно.Хай ні мяне, ні Вас не ашукаеСпазм хвалявання, што яшчэ сціскаеМне горла пры сустрэчы:Вы са мной –Як зорка дальняя, якой не маю,Але чыё святло ўсё дападае...Я з Вамі развіталася. Даўно1976* * *...I прыпасе нялёткае імгненне:Зноў змрочна, глуха.А ты не маеш права на сумненне,На стому духу.Не маеш права ты ў нявер'і горкімШукаць прычалу, —Не прабачаюць здраду нашы зоркі,Не прабачаюць.1977* * *
Алесю Разанаву
ў дзень 50-годдзя
Прымі, зямляча мілы, віншаванне!Ажно губляюся, што пажадаць:Ты так бліскуча творчым шчыраваннемУмееш земнаванню сэнс надаць!А што патрэбна чалавеку болейТут, у марноцці скрушлівым юдолі?!Не прагнеш ты пустога барыша.Будзь блаславёнай век,Прамень-душа!3 снежня '97СТУДНЯПіць.Не толькі вуснам.Сэрцу піць.Кожны сам сваю капае студню.Дзе ж мая крынічка спіць?Важкі, вязкі глей далоні студзіць.Піць.Каб не адной.Яшчэ кагось,Шчэ адну хоцьБлізкую мне душуНапаіць з калодзежа майго.Да крынічкі я дабрацца мушу!Уздыхну, шчаслівая, тады,Праз гады дарогу пацалую,Прыпаду да ломкае вады,Смагу наталю.I... засмуткую.РОСПАЧ У ВЯЧЭРНІМ АЎТОБУСЕУздрыгваюць ссутуленыя плечы...Сутоніцца, і лівень на дварыПанура, утрапёна ў шыбы плешча,Зняверыўшы пагодныя дары, —I ты —Рыдаеш, змоглы і стары...Удаль дарога ўпоцемках пралегла,Бяжыць аўтобус па дарозе ўдаль,Дзе ўсё ў вузёл раздратавання збегла:Рух, і лятунак, і нясцерпны жаль...Бяжыць аўтобус,I жыццё прабегла.Навідавоку ў маладосці дзёрзкайЁсць што аплакаць вопыту твайму....I шлях, і слота — сцэнай бутафорскайПякельнасці небутафорскіх мук, —I палагодзіць іхНяма каму...1984