І на чужыне-чужыне,Што сталася жыццём і лёсам,Вам, светлая душа, далосяНе ўтравянець, не ўкамянець,А –і ў бядзе –важкім калоссемСпагады, дабраты звінець.Хай не слабее сіла духу,Не цьмяцца зыркія агніДушы і сэрца:моцы, руху,Неадзіноты, цеплыні!9 снежня '97* * *Вечар задуменнаСеў каля дзвярэй.Аказаўся вечарРаніцы мудрэй.Згінула няпэўнасць,Знаю, што чакаць.Ад слязы бяссільнайВысахла шчака.Хай вам светла будзе,Усім, каго люблю!Промнем вечаровымСмутак спапялю.Свет такі адзіны,Дык чаго ж яшчэ?Чарадою птушкамВесці лётлягчэй.Шляху немінучаСонцам набракаць.Прагай скрыжавання —Да рукірука.І не размінуцца...Травы ці ў расе?Задуменна вечарПад дзвярыма сеў.1975ЛЯ БЕЛАГА ВОЗЕРА
Уладзіміру Васілевічу
...I ўскіне возера, ускалыхнеЗ таемнага прадоння белы ранак.Мой светлы друг!..Вялікшае, што мнеЗ вялікшых радасцяў наканавана.Мой шчодры друг!..Адзінае, над чымУладны тлен не будзе мець улады,Калі, як скнара, возьмецца лічыцьПа мне маюза права дыхацьплату.Усё ягоным будзе, нат пітвоЗ кастальскае крыніцы, нат маўчанне.Без намагання толькі вобраз твойУзмые горда з рук яго кашчавых.Калі ж пад восень кіне цераз лугДарогу месяц, выштукуе срэбрам,Я і з нябыту ўбачу: ты, мой друг...Душ знітаванасць...Хваль азёрных грэбні...1974ВАСІЛЁКСамо лета ў імені тваім,Само лета.Цэлы лёс наш аказаўся імАбагрэты.А высокай радасці кутокНе абжыты...Ходзіць хваляй, чыстай і крутой,Поле жыта.Расхінуцца раптам каласы —Проста ў вочыТаямніцай смутку і красы —Васілёчак...Столькі лета ў імені тваім!1977СВІТАННЕ
Тамары Кузняцовай
Няўжо быў морак і грымоты? —Блакіт прасушвае крыло.I ты са мной —сама пяшчота,I ты са мной —само святло.Сачу здзіўлёна, як світае,Як соладка ўва мне трымціцьТанюсенькая, залатаяЖаварановачкава ніць.Сама з сабою шчэ не ў згодзе:Было ўжо добра й пры сычах...Нашто мне сонца, што ўзыходзіцьЗ-за ўтульнага твайго пляча?Ці выдужаю шчэ раз потым,Як вызірне і ў гэтым тло?А ты са мной — сама пяшчота,А ты са мной — само святло...1987* * *